Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара
Рублеўская Л.
Гэта кніга – пятая частка серыі раманаў “Авантуры Пранціша Вырвіча ”.
…Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Баўтрамей Лёднік – чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля. Але нават гэта не выратоўвае ад непрыемнасцей. І вось ужо зноў шляхціц Вырвіч і доктар Лёднік уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў... Да сяброў далучаецца сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі Лёдніка панны Праксэды. Героі патрапяць у сутарэнні Ашмянскага замка, палётаюць на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, пагасцююць у Пацучынага Караля…
Банду Чорнага Доктара чакаюць неверагодныя прыгоды, а вас – невядомыя старонкі беларускай гісторыі!