Дзіця Зямлі
У кнігу ўвайшлі апавяданні, створаныя ў жанрах рамантычнай фантастыкі, фэнтэзі і антыўтопіі. На старонках твораў узнімаюцца філасофскія, маральныя, гуманістычныя пытанні. Аўтар разважае на тэмы кахання і адзіноты чалавека ў Сусвеце, навуковай этыкі і тэхнічнага прагрэсу, малюе магчымыя шляхі развіцця грамадства. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.
Демон против Люфтваффе
Немного фантастики о воздушной войне от известного белоруского прозаика Анатолия Матвиенко.
Дзень нараджэння
Каханне – пачуццё, якое па вызначэнні не паддаецца лагічнаму тлумачэнню. Яно можа стаць адным з нязначных “эпізодаў” мінулага, а можа – азарэннем, водбліскі якога будуць асвятляць увесь далейшы шлях. А магчыма, яно ператворыцца ў боль, які надоўга паселіцца ў сэрцы.
Дарога без прыпынку
У кнігу вядомага пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Муравейкі ўвайшлі вершы пра яго дзіцячыя і юнацкія гады, пра баявое братэрства, апавяданні, успаміны, літаратуразнаўчыя нарысы, сатырычныя творы, напісаныя на працягу ўсяго жыцця. Сярод герояў кнігі — франтавыя сябры аўтара, пісьменнікі, простыя людзі.
Дараванне=Прощение=Vergebung
Старажытнагрэчаскае слова «алетэйя» («ісціна») літаральна азначае «адсутнасць забыцця». Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну, – да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава «Дараванне» беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза – цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахце, і не дзе-небудзь, а ў яе родных мясцінах.