Званы
Сыс А.
У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга вершаў Анатоля Сыса «Званы».
Анатоль Ціханавіч Сыс нарадзіўся ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў 1959 годзе. Паэт пабачыў свет у сялянскай сям’і, дзе было пяцёра дзяцей, малодшым з якіх быў Анатоль. Ён надзвычай рана ўсвядоміў сябе як творчая натура. А.Ц.Сыс вельмі любіў сваю маленькую радзіму, заўсёды з гонарам гаварыў, што яго родная хата стаіць на гарадзішчы Зарубінецкай і Мілаградскай культур (III-IV стст. да нашай эры). Свой першы верш напісаў на роднай мове ў 9 гадоў, ужо тады быў упэўнены – надыйдзе час і яго творы будуць вывучаць у школе, што і здзейснілася.
У кнігу «Званы» ўвайшлі выбраныя вершы паэта з яго спадчыны. Паэзія Анатоля Сыса не пакідае чытача абыякавым, бо ў ёй жыве неўтаймоўны тэмперамент творцы і шчырая спавядальнасць.
Жадаем прыемнага чытання!