Top.Mail.Ru
Песня бамбукавай флейты

Песня бамбукавай флейты

Лі Хэ

“Песня бамбукавай флейты” – пятая па ліку кніга ў серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая” Выдавецкага дома “Звязда” і яшчэ адзін паэтычны штрых, які дазваляе нам адправіцца ў падарожжа па гістарычнаму Кітаю. Разам з паэтам Лі Хэ мы пранікаемся атмасферай восьмага і дзявятага стагоддзяў, шукаем новыя ўяўленні і пачуціі, якія нясе эпоха Тан – перыяд росквіту кітайскай паэзіі.

Гэты зборнік перакладаў выдатны творчы тандэм: Алена Раманоўская, Леанід Дранько-Майсюк, Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка. Заўважым: пераклады зроблены з мовы арыгінала! Алена Раманоўская, добры знаўца мовы Паднябеснай, перакладала адразу з кітайскай, для астатніх перакладчыкаў яна зрабіла падрадкоўнікі. У літаратараў атрымалася перадаць гарманічную музычнасць паэзіі Лі Хэ, яе эмацыйную насычанасць, складаную сімволіку вобразаў, узятых паэтам з навакольнай рэчаіснасці:

Птушыным шляхам ноч ляціць дамоў,

Самота ж затрымалася да свету.

Сарокі для каханых зорны мост

Будуюць… Ясны зоры яго ўквецяць —

Так светла, хоць іголкі ты збірай

Або глядзіся ў неба, нібы ў люстра,

Маўляў, каханыя,

што ймкнуліся насустрач,

Але згасіла зоры ім зара…

Мяцежнасць, страснасць і горыч вершаў Лі Хэ не пакіне абыякавым ніводнага чытача і падорыць сапраўднае задавальненне.

Да новых сустрэч з паэзіяй Кітая ў серыі “Светлыя знакі...”!



Паэзія

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю