Праз фортку сэрца
Дэбютны паэтычны зборнік Наталлі Святловай «Праз фортку сэрца» ўключае інтымную і філасофскую лірыку. Вершы напоўнены шчырасцю, як на споведзі, дзе душа наросхрыст і прагне пакаяцца. Ачышчаная, яна ўзлятае і натхняецца на новыя вышыні. Паэзія Наталлі Святловай — гэта новы, малады погляд на адвечныя тэмы: каханне, прызначэнне, сумленне... Тонкае сузіранне і глыбокая рэфлексія ўвасабляюцца ў радкі-абнадзейванні, якія дораць прагу жыць. Адрасавана шырокай чытацкай аўдыторыі.
Пад чароўным шкельцам
Аўтар гэтага зборніка вершаў ёміста апісала сябе некалькімі сказамі: “Захапляецца жывапісам, музыкай ды міфалогіяй.
Песня бамбукавай флейты
“Песня бамбукавай флейты” – пятая па ліку кніга ў серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая” Выдавецкага дома “Звязда” і яшчэ адзін паэтычны штрых, які дазваляе нам адправіцца ў падарожжа па гістарычнаму Кітаю. Разам з паэтам Лі Хэ мы пранікаемся атмасферай восьмага і дзявятага стагоддзяў, шукаем новыя ўяўленні і пачуціі, якія нясе эпоха Тан – перыяд росквіту кітайскай паэзіі.