Гарлачык для гусі
Богуш С.
Кніга «Гарлачык для гусі» — гэта сапраўдны слоўнік беларускай мовы, аднак словы ў ім тлумачацца не ў слоўнікавых артыкулах, а ў пацешных вершах і яркіх малюнках.
Галоўны герой кнігі — буслік Буся — правядзе чытачоў па ўсіх літарах алфавіта, растлумачыць дзясяткі слоў і пакажа іх на малюнках. А лёгкія, ёмкія вершы-рыфмаванкі дапамогуць запомніць уплеценыя ў тэкст словы. У гэтым і заключаецца асноўная мэта кнігі — спрыяць засваенню беларускіх слоў праз малюнак і тлумачэнне без пасрэдніцтва іншых моў. Апрачатаго, выданне можа стаць добрым дапаможнікам пры вывучэнні літар.
Кніга прыдасца як для дамашняга чытання, так і для працы на занятках роднай мовы.
Паэзія