Дай лапу, Месяц!
6+
Марціновіч А.
Наўрад ці чуў хто пра горад Селямес. Гэта і нядзіўна, бо знаходзіцца ён не на Зямлі, а на Месяцы. Ды яшчэ на баку, нябачным з яе. А вось героі прыгодніцкай аповесці-казкі Алеся Марціновіча «Дай лапу, Месяц!» — котка Ліза, сабачка Альма і іх сябры — на ім пабывалі, сустрэліся з лунацікамі. Аб падрыхтоўцы да гэтага падарожжа, перашкодах, пераадоленых героямі кнігі, апавядаецца так, быццам усё было ў сапраўднасці. А барацьба іх з нячысцікамі, якія аберагаюць жыхароў ад прышэльцаў, поўная яркіх, драматычных момантаў. Твор для дзетак цікаўных, у прыгоды ўлюбёных.
2024
6+
Цвёрдая вокладка
70×1001/16 мм
88 старонак
Проза
ISBN
9789855755914
27,02 BYN BYN
набыць