Святло Айчыны: сустрэчы з землякамі
З кнігай краязнаўчых нарысаў і эсэ, прысвечаных шматлікім куточкам і ўраджэнцам самых розных мясцін Беларусі, уважлівы чытач можа здзейсніць падарожжа па гарадах, мястэчках, вёсках краіны, а таксама — у часе.
Святло сяброўства
Наколькі літаратуры розных народаў і краін адрозніваюцца адна ад адной? Ці могуць яны стаць бліжэй і як гэта ажыццявіць? Ці добра ведаюць чытачы адной краіны літаратуру іншых і ці праяўляюць інтарэс да іх? Адказы на гэтыя і шмат іншых пытанняў аўтар кнігі шукаў у літаратараў краін усяго Еўразійскага кантынента.