Top.Mail.Ru
Пра выданне arrow

г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а

8 (017) 311-16-57 |  8 (017) 311-16-51 |  8 (017) 271-79-65

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» існуе з 2012 года.

Адно з найбуйнейшых выдавецтваў Беларусі займаецца выпускам мастацкай, публіцыстычнай, навучальнай, краязнаўчай літаратуры, а таксама дзіцячых кніжак на рускай і беларускай мове.

Ніжэй вы можаце азнаёміцца ​​з каталогам нашых кніг

Чытацкі топ

Міншчына літаратурная

Міншчына літаратурная

Смалянка Анатоль, Аляксеева Вольга
Доброе сердце

Доброе сердце

Ковальчук Т.В.
2024

Каждый рассказ в книге «Доброе сердце» — маленький эпизод из жизни подростков. Все произведения сборника имеют особое познавательное и воспитательное значение. Они содействуют ши¬рокому знакомству с окружающим миром, воспитанию доброты, отзывчивости, милосердия, дружбы, трудолюбия, уважения к чело¬веку труда, любви к природе, к Родине и ко всему живому на Земле.

Дэльфінчык Агу

Дэльфінчык Агу

Хмялеўская Н.
2025

У кнізе змешчаны вясёлыя гісторыі з жыцця маленькага дэльфінчыка Агу і яго школьных сяброў Мікушы і Карпушы. Аповесць насычана пазнавальнай інфармацыяй аб жыцці марскіх млекакормячых, рыб і іншых жыхароў Атлантычнага акіяна і яго ўзбярэжжа, вучыць дабру і спагадлівасці.

Девочка и крокодил

Девочка и крокодил

Гушинец Павел
2023

Книга «Девочка и крокодил» — рассказы о нашей маленькой современнице — девочке Соне, которая ходит в детский садик и на кружок рисования, дружит с девочкой Настей, а девочку Аню недолюбливает, разбрасывает свои игрушки и не любит их убирать, боится пауков и привидений, раскрашивает незрелые бананы в разные цвета, рассуждает про любовь и принца на белом коне. А ещё под кроватью у Сони живёт крокодил...

Домік добрай казкі

Домік добрай казкі

Карась Вікторыя
2022

У дзівосным «Доміку добрай казкі» Вікторыі Карась — месцы, дзе жывуць шчырасць і дабрыня, захапленне і надзея, сяброўства і шчасце, — цёпла і ўтульна, як у матуліных абдымках.

Дзень нараджэння

Дзень нараджэння

Уладзімірава Н.

Каханне – пачуццё, якое па вызначэнні не паддаецца лагічнаму тлумачэнню. Яно можа стаць адным з нязначных “эпізодаў” мінулага, а можа – азарэннем, водбліскі якога будуць асвятляць увесь далейшы шлях. А магчыма, яно ператворыцца ў боль, які надоўга паселіцца ў сэрцы.

Дараванне = Прощение = Vergebung

Дараванне = Прощение = Vergebung

Брава А.

Старажытнагрэчаскае слова «алетэйя» («ісціна») літаральна азначае «адсутнасць забыцця». Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну, – да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава «Дараванне» беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза – цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахце, і не дзе-небудзь, а ў яе родных мясцінах.

Дыялогі на мяжы стагоддзяў : класікі і сучаснікі ў інтэр’еры часу. Частка 2

Дыялогі на мяжы стагоддзяў : класікі і сучаснікі ў інтэр’еры часу. Частка 2

Падаляк Таццяна

Героі кнігі – выдатныя беларускія творцы: паэты і пісьменнікі, мастакі і скульптары, артысты, музыканты, навукоўцы.

Дзвіна. Віцебшчына літаратурная: альманах

Дзвіна. Віцебшчына літаратурная: альманах

Краснова-Гусачэнка Т.І.
2023

Прапануецца чарговы, 7-ы, выпуск альманаха «Дзвіна. Віцебшчыналітаратурная», падрыхтаваны Віцебскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Бібліятэка «Звязды»

Свята кнігі

Свята кнігі

2025

На творах класіка дзіцячай літаратуры Эдзі Агняцвет (1916–2000) выхоўвалася не адно пакаленне дзяцей, але і сёння яе спадчына карыстаецца неверагоднай папулярнасцю, прыцягваючы ўвагу сваёй дасціпнасцю, жывасцю маўлення, даступнасцю і запамінальнасцю. Многія з прапанавых у зборніку вершаў уключаны ў вучэбную праграму для II, III і IV класаў сярэдняй школы па прадмеце «Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне)».

глядзець
Калаўрот хлапечых прыгод

Калаўрот хлапечых прыгод

2022

Аўтар кнігі «Калаўрот хлапечых прыгод», якую складаюць міні-аповесць «Мікітавы канікулы, або Гарадскі хлопчык у вёсцы», апавяданні, былі і мініяцюры, запрашае юных чытачоў акунуцца ў рэальны свет жыцця дзяцей, распавядае пра іх гульні і забавы, радасці і засмучэнні, заклікае шанаваць прыроду і яшчэ больш палюбіць братоў нашых меншых, вучыць пазбаўляцца дрэнных звычак, быць сумленнымі і справядлівымі, не баяцца цяжкасцей.

глядзець
Кастусь і Міёна

Кастусь і Міёна

2023

Маленькі чытач, трапіўшы ў чароўны свет вершаў Віктара Шніпа, дзе галоўнымі героямі з’яўляюцца малы хлопчык Кастусь і яго сяброўка аўчарка Міёна, а таксама вожык, зайчык, вавёрка, дзяцел, сініца, ліса, воўк, кот, певень, палюбіць іх, зразумее каштоўнасць сапраўднага сяброўства і як важна ўмець спачуваць, дапамагаць, цаніць дабро. Навучыцца бачыць у звычайных рэчах навакольнага свету сапраўдныя цуды. Маленькі Кастусь і вялікая аўчарка Міёна вельмі розныя, але гэта не перашкаджае ім разумець адзін аднаго і шчыра сябраваць.

глядзець
Урод

Урод

2022

Известный писатель Олег Ждан-Пушкин в своей книге рассказывает три разные истории. Первая — о брошенных собаках. О том, как они — Урод, Трехлапый и Волкодав — нашли себе хозяев. Вторая — о столетней липе по имени Анна Ивановна, которую хотели срезать ради будущего ресторана. Но на ее защиту поднялись все ребята микрорайона. И победили. Герои третьей истории решили посетить интернат для детей с ограниченными возможностями: познакомиться с их жизнью и талантами, показать свои и подружиться. И таким образом совершить свой первый человечески значимый поступок

глядзець
Панч і Чоха

Панч і Чоха

2023

Панч і Чоха — вясёлыя панчохі яркага вясёлкавага колеру. Яшчэ на фабрыцы іх аб’ядналі ў пару, тым самым зрабіўшы іх неразлучнымі. Сябрам прыйдзецца прайсці разам праз шматлікія выпрабаванні лёсу: і ў пашчы пыласоса пабываць, і ў зубы злоснага нявыхаванага сабачкі трапіць… Але ўсе хвалявальныя, часам вясёлыя, а часам небяспечныя прыгоды Панч і Чоха пройдуць побач, падтрымліваючы адзін аднаго, як сапраўдныя сябры.

глядзець
Пашка і сонечны праменьчык

Пашка і сонечны праменьчык

2023

У новай кнізе вядомай пісьменніцы Алены Стэльмах сабраныя казкі разнастайнай тэматыкі: на аснове рэалій сучаснага жыцця, фальклорных матываў, паводле гістарычнага мінулага Айчыны. Але ўсе творы яднае адметны творчы стыль аўтара, што абапіраецца на светапогляд беларусаў, на нацыянальныя каштоўнасці нашага народа. Казка «Дуб і крумкач» уваходзіць у вучэбную праграму па беларускай літаратуры для навучэнцаў IX класа.

глядзець
Распорядители душ

Распорядители душ

2025

В сборник прозы А. Майстренко вошли повести «Бремя», «Перья» и «Распорядители душ». Живой, разговорный стиль, интригующие мистические сюжеты и неожиданные финалы — главные достоинства этих произведений. Эта книга о нашем времени, о дружбе и опыте, а также об огромной любви и готовности к жертве ради любимых людей. Здесь есть подсказки для тех, кто оказался на грани. Отчаяние может подтолкнуть человека к непоправимому, а чувство долга и совесть — спасти жизнь.

глядзець
Мае сябры – басаногія вятры

Мае сябры – басаногія вятры

2025

Тэмы вершаў Алены Якаўлевай-Ігрушскай узяты з жыцця: гэта лясная калыханка, чароўны рамонак, зайчык Зай, незвычайны святлафор і іншыя. Добрым, пластычным словам аўтар лепіць з сваіх назіранняў паэтычныя вобразы, блізкія дзецям.

глядзець
Жоўты дзьмухавец Перамогі

Жоўты дзьмухавец Перамогі

2025

У гэтай кнізе малады чытач пазнаёміцца са сваімі аднагодкамі — хлапчукамі і дзяўчынкамі, якія жывуць у роднай Беларусі. Займальныя гісторыі прывядуць яго ў знакаміты парк і на вуліцы Мінска, у гасцінныя кватэры жыхароў горада і вёскі, каб распавесці пра сапраўднае сяброўства, любоў да роднага краю, пра павагу да яго легендарнай гераічнай гісторыі, пра выхаванне ў сабе добрых якасцяў і звычак, патрыятызму, імкнення верыць у свае сілы і не баяцца жыццёвых нягод.

глядзець
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю