Гарадскі дамавік
Дамавічок Сеня застаўся без жылля. Вёску, дзе ён пражыў многа гадоў, праглынуў горад. Пакінуты любімымі гаспадарамі, дамавік выпраўляецца ў вандроўку па горадзе. Ён катаецца на грамадскім транспарце, змагаецца са злоснымі пацукамі, знаходзіць новых сяброў — кампанію вулічных катоў — і разам з імі вучыць ветлівасці злога сабаку. А яшчэ Сеня папярэджвае сапраўднае злачынства...
Бібліятэка «Звязды»
Свята кнігі
На творах класіка дзіцячай літаратуры Эдзі Агняцвет (1916–2000) выхоўвалася не адно пакаленне дзяцей, але і сёння яе спадчына карыстаецца неверагоднай папулярнасцю, прыцягваючы ўвагу сваёй дасціпнасцю, жывасцю маўлення, даступнасцю і запамінальнасцю. Многія з прапанавых у зборніку вершаў уключаны ў вучэбную праграму для II, III і IV класаў сярэдняй школы па прадмеце «Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне)».
Калаўрот хлапечых прыгод
Аўтар кнігі «Калаўрот хлапечых прыгод», якую складаюць міні-аповесць «Мікітавы канікулы, або Гарадскі хлопчык у вёсцы», апавяданні, былі і мініяцюры, запрашае юных чытачоў акунуцца ў рэальны свет жыцця дзяцей, распавядае пра іх гульні і забавы, радасці і засмучэнні, заклікае шанаваць прыроду і яшчэ больш палюбіць братоў нашых меншых, вучыць пазбаўляцца дрэнных звычак, быць сумленнымі і справядлівымі, не баяцца цяжкасцей.
Кастусь і Міёна
Маленькі чытач, трапіўшы ў чароўны свет вершаў Віктара Шніпа, дзе галоўнымі героямі з’яўляюцца малы хлопчык Кастусь і яго сяброўка аўчарка Міёна, а таксама вожык, зайчык, вавёрка, дзяцел, сініца, ліса, воўк, кот, певень, палюбіць іх, зразумее каштоўнасць сапраўднага сяброўства і як важна ўмець спачуваць, дапамагаць, цаніць дабро. Навучыцца бачыць у звычайных рэчах навакольнага свету сапраўдныя цуды. Маленькі Кастусь і вялікая аўчарка Міёна вельмі розныя, але гэта не перашкаджае ім разумець адзін аднаго і шчыра сябраваць.
Урод
Известный писатель Олег Ждан-Пушкин в своей книге рассказывает три разные истории. Первая — о брошенных собаках. О том, как они — Урод, Трехлапый и Волкодав — нашли себе хозяев. Вторая — о столетней липе по имени Анна Ивановна, которую хотели срезать ради будущего ресторана. Но на ее защиту поднялись все ребята микрорайона. И победили. Герои третьей истории решили посетить интернат для детей с ограниченными возможностями: познакомиться с их жизнью и талантами, показать свои и подружиться. И таким образом совершить свой первый человечески значимый поступок
Панч і Чоха
Панч і Чоха — вясёлыя панчохі яркага вясёлкавага колеру. Яшчэ на фабрыцы іх аб’ядналі ў пару, тым самым зрабіўшы іх неразлучнымі. Сябрам прыйдзецца прайсці разам праз шматлікія выпрабаванні лёсу: і ў пашчы пыласоса пабываць, і ў зубы злоснага нявыхаванага сабачкі трапіць… Але ўсе хвалявальныя, часам вясёлыя, а часам небяспечныя прыгоды Панч і Чоха пройдуць побач, падтрымліваючы адзін аднаго, як сапраўдныя сябры.
Пашка і сонечны праменьчык
У новай кнізе вядомай пісьменніцы Алены Стэльмах сабраныя казкі разнастайнай тэматыкі: на аснове рэалій сучаснага жыцця, фальклорных матываў, паводле гістарычнага мінулага Айчыны. Але ўсе творы яднае адметны творчы стыль аўтара, што абапіраецца на светапогляд беларусаў, на нацыянальныя каштоўнасці нашага народа. Казка «Дуб і крумкач» уваходзіць у вучэбную праграму па беларускай літаратуры для навучэнцаў IX класа.
Распорядители душ
В сборник прозы А. Майстренко вошли повести «Бремя», «Перья» и «Распорядители душ». Живой, разговорный стиль, интригующие мистические сюжеты и неожиданные финалы — главные достоинства этих произведений. Эта книга о нашем времени, о дружбе и опыте, а также об огромной любви и готовности к жертве ради любимых людей. Здесь есть подсказки для тех, кто оказался на грани. Отчаяние может подтолкнуть человека к непоправимому, а чувство долга и совесть — спасти жизнь.
Мае сябры – басаногія вятры
Тэмы вершаў Алены Якаўлевай-Ігрушскай узяты з жыцця: гэта лясная калыханка, чароўны рамонак, зайчык Зай, незвычайны святлафор і іншыя. Добрым, пластычным словам аўтар лепіць з сваіх назіранняў паэтычныя вобразы, блізкія дзецям.
Жоўты дзьмухавец Перамогі
У гэтай кнізе малады чытач пазнаёміцца са сваімі аднагодкамі — хлапчукамі і дзяўчынкамі, якія жывуць у роднай Беларусі. Займальныя гісторыі прывядуць яго ў знакаміты парк і на вуліцы Мінска, у гасцінныя кватэры жыхароў горада і вёскі, каб распавесці пра сапраўднае сяброўства, любоў да роднага краю, пра павагу да яго легендарнай гераічнай гісторыі, пра выхаванне ў сабе добрых якасцяў і звычак, патрыятызму, імкнення верыць у свае сілы і не баяцца жыццёвых нягод.