Я ўжо каторы год не магу злавіць гэты момант, калі ў вясковай хаце раптам ужо не хочацца начаваць. Вось, здаецца, прыязджала ж яшчэ на мінулыя выхадныя, за дзень, пакуль парадкавала ўсё на двары, хата паспявала нагрэцца, праўда, ужо даводзілася двойчы прапальваць і вялікую печ, і грубку. Вечарэла хутка і рана, але заняцца і ў хаце было чым.
У вёсцы Зарэчная Слабада Чашніцкага раёна праблемы мясцовых жыхароў дапамагае вырашаць старэйшына Марыя Рабцава.
У Лельчыцкім раёне талая альбо дажджавая вада падступіла блізка да прысядзібных участкаў, у полі яе таксама хапае.
Званы ад маршала Жукава.
Амаль у кожнай вёсцы ёсць свой дзівак. Валерый з іх ліку. Гэтаму надзвычай энергічнаму мужчыну — 68 гадоў. Больш за ўсё на свеце ён любіць гісторыю і пра нашы замкі, цэрквы ды касцёлы, здаецца, можа расказваць бясконца.
У вёсцы, дзе я нарадзілася, ёсць такі жарт: «Калі бульба не ўрадзіла — гэта гора. А калі ўрадзіла — яшчэ большае гора». Дык вось сёлета «Скарб» вырас на славу, таму на мінулыя выхадныя мы адправіліся на маю малую радзіму дапамагаць маці «гараваць». Бо (вясковыя людзі зразумеюць) сабрацца ўсёй сям'ёй на копку бульбы — гэта святое.