Вы тут

нефармат

Каласы і васількі
0 126

Каласы і васількі

У суседа па вясковым доме хораша закаласіла жыта. Ён пасеяў збожжавыя на вялікім кавалку зямлі, дзе раней садзіў бульбу. Сёлета яны з жонкай вырашылі істотна паменшыць гаспадарку, і столькі бульбы, як раней, ужо не трэба. Таму і стаіць на ладнай плантацыі сцяной жыта ў абяцанні добрага ўраджаю. Гляджу на гэтыя высокія каласы і адчуваю, што нечага не хапае. Ну, вядома ж, васількоў.

Ча­ла­век і ася­род­дзе
0 433

Ча­ла­век і ася­род­дзе

Калі б спытаў у людзей, якія едуць на работу ў перапоўненым транспарце, вядуць дзяцей у садок альбо шчаслівымі адпускнікамі выпраўляюцца зранку на пляж: «Якое сёння свята?», мяркую, не вельмі многія з ходу адказалі б правільна. А шкада. Дзень аховы навакольнага асяроддзя варта ведаць хаця б таму, што час імкнуцца зрабіць кожны дзень такім...

Асабістае і бізнес
0 609

Асабістае і бізнес

На гэтыя радкі натхнілі тры зусім не звязаныя паміж сабой падзеі, якія адбываліся ў розных месцах і нават у розных стагоддзях. Аб’ядноўвае іх толькі тое, што іх героі выхадцы з паўднёвых раёнаў Брэстчыны і кожны з іх зарабляў альбо зарабляе грошы для ўласнага дабрабыту сваёй працай і прадпрымальнасцю. 

Рэха суседскай разборкі
0 957

Рэха суседскай разборкі

Не так даўно ў Брэсцкім раёне адбылося здарэнне, якое трапіла ў міліцэйскія зводкі. Пра выпадак тады паведамлялі, здаецца, усе мясцовыя СМІ, інфармацыя падавалася найбольш як суседскія разборкі. І сапраўды, падставай для здарэння, а дакладней, пажару стала непаразуменне паміж суседзямі. А вось прычынай...

Вясновая раніца
0 924

Вясновая раніца

На гэтыя радкі натхнілі здымкі з двух мерапрыемстваў, што паявіліся ў панядзелак на сайце нашай газеты. Адзін рэпартаж быў з Купалавай Вязынкі, дзе традыцыйна гукалі вясну, другі — з Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, дзе адзначалі абрадавыя Саракі. Ведаеце, што здзівіла і ўразіла? Голыя чорныя дрэвы…..

Такія розныя жанчыны, або Выбар ёсць заўсёды
0 1243

Такія розныя жанчыны, або Выбар ёсць заўсёды

Гэтыя нататкі спачатку хацела назваць нешта накшталт «Радкі ненапісанага артыкула». Але ж пра гераіню радкоў — у канцы. Цяпер хачу сказаць і пра іншых жанчын, якіх, хоць і з пэўнай нацяжкай, можна аб’яднаць у адну тэму.

Мацярынскай малітвай
0 1646

Мацярынскай малітвай

Патэлефанавала чытачка з Мінска. Ірына Сцяпанаўна вельмі хвалявалася, асабліва на пачатку нашай размовы. Дзякавала за матэрыял «Мама, я вярнуўся». Казала, што чытала яго разам з суседкай па лесвічнай пляцоўцы. 

Лабірынты пакручастага лёсу
0 2167

Лабірынты пакручастага лёсу

Гэта гісторыя пачыналася амаль што камічна. Вам, шаноўныя чытачы, думаю, таксама тэлефанавалі рознага кшталту зладзеі. Не раз яны набіралі і мне. Калі званок ідзе на месенджар, звычайна нават не адказваю. Але аднойчы раздаецца званок на мабільны, на экране бачу незнаёмы маскоўскі нумар. Варта сказаць, што на той момант была зусім не ў гуморы. У рашучай упэўненасці, што на лініі чарговы махляр, раблю глыбокі ўздых, каб, не асабліва выбіраючы словы і выразы, сказаць усё, што думаю...

Простыя рэчы
0 2269

Простыя рэчы

Нядаўна давялося паўдзельнічаць у галоўным беларускім восеньскім квэсце. Ну вы здагадаліся, відаць, што гаворка ідзе пра капанне бульбы. Трэба было дапамагчы сястры ўбраць яе дзялянку ў чатыры «соткі» і тым самым зарабіць сабе бульбы на зіму. Яны ўжо шмат гадоў садзяць менавіта столькі ды забяспечваюць другім хлебам чатыры сям'і, яшчэ і застаецца.

У апошні дзень лета
0 2932

У апошні дзень лета

Нават і не верыцца, што заўтра апошні дзень лета. Здаецца, толькі ўчора ўвабралася ў сілу вясна, усё навокал было ўрачыста-зялёным, як на аграсядзібе «Паветра» ў Драгічынскім раёне, якую давялося наведаць у маі.

Завіруха рэальная і віртуальная
0 3246

Завіруха рэальная і віртуальная

Новы тэлевядучы прагнозу надвор’я тэлерадыёкампаніі «Брэст» Багдан Завіруха стаў сапраўднай сенсацыяй месяца. Ён прыгожы, ветлівы, бездакорна стылёвы, валодае пачуццём гумару, вядзе праграму абсалютна без памылак і агрэхаў. Але ён... не чалавек. 

Бэзавы букет, што чакаў ледзь не сорак гадоў
0 3370

Бэзавы букет, што чакаў ледзь не сорак гадоў

Заўважаю, што кожнае лета ў газеце адбываецца пэўны ўсплёск тэмы вясковых дамоў і іх жыхароў. Летась у гэтую пару цэлая дыскусія здарылася з падачы Надзеі Дрындрожык аб тым, ці «...прадаецца хата бацькоў».