Вы тут

Неасабісты суб’ектыў

Дарога ў дарослае жыццё. Пра абутак, у якім на яе ступаеш, і не толькі пра яго
0 611

Дарога ў дарослае жыццё. Пра абутак, у якім на яе ступаеш, і не толькі пра яго

Нядаўна ў абутковым магазіне назірала, як маці з дачкой выбіралі туфлі на выпускны. Дзяўчына мерала ўжо мо дзясятую пару, і ўсё ёй было не тое: то адценне, то абцас... Нарэшце спыніліся ці не на самых дарагіх. Тут у маці зазваніў тэлефон...

Пасля дажджу. Пра сведчанні прагрэсу і перавагі вясковага адпачынку
0 795

Пасля дажджу. Пра сведчанні прагрэсу і перавагі вясковага адпачынку

Учора, нарэшце, у нашай вёсцы прайшоў добры дождж. Да гэтага два тыдні ўсе атмасферныя франты, навальніцы і ліўні з градам, пра якія кожны дзень заўзята расказвалі сіноптыкі, абыходзілі яе бокам. Нібы зачараваная тэрыторыя якая — кожны дзень зусім недалёка хадзілі хмары, пагрозліва буркаталі, бліскалі маланкай...

Перадвелікоднае чытанне. Пра словы, якія даюць адчуванне вялікага свята
0 1367

Перадвелікоднае чытанне. Пра словы, якія даюць адчуванне вялікага свята

Перад Вялікаднем заўсёды хочацца чытаць, дакладней, перачытваць штосьці адпаведнае. Я кожны раз дастаю з паліцы тры кнігі, якія гэтымі днямі трэба абавязкова разгарнуць і нейкія ўрыўкі з іх пачытаць. Яны са мной з юнацтва, пераязджалі ва ўсе інтэрнаты і кватэры, чытаныя-перачытаныя неаднойчы...

Пра час і пра нас. Што расказаць пятнаццацігадоваму чалавеку
0 1527

Пра час і пра нас. Што расказаць пятнаццацігадоваму чалавеку

Нядаўна адна пятнаццацігадовая дзяўчына, якая падумвае пра тое, каб стаць журналістам, спытала ў мяне, якая была мая першая сур’ёзная публікацыя. Пакапаўшыся ў памяці, я пачала ёй расказваць гісторыю пра чалавека, які ў сорак два гады моцна захварэў — адмовілі ныркі. І яму ў нашай 4-й бальніцы ў Мінску зрабілі перасадку...

Неба з сабою. Пра адчуванне палёту
0 1338

Неба з сабою. Пра адчуванне палёту

Заўтра, якраз Дзень касманаўтыкі, ды яшчэ такі, як ніколі адметны для нашай краіны, менавіта пра неба хочацца і пагаварыць. У кожнага яно сапраўды сваё, тут з класікам не паспрачаешся. Хтосьці ўяўляе проста блакіт, аблокі, сонца. Для кагосьці яно — чорны аксаміт з безліччу дыяментаў-зор і вялізным бліскучым гузікам поўні...

Усмешкі са старога фота, або найлепшыя настаўніцы жыцця
0 1424

Усмешкі са старога фота, або найлепшыя настаўніцы жыцця

Раніцай на вайбер зусім нечакана прыйшло прывітанне са шчаслівага (бо маладога) мінулага. Аднавясковец, які яго даслаў, следам пазваніў: «Вось аблічбавалі стары архіў. Думаю, у цябе гэтага фота няма. Вырашыў паслаць. Я аж праслязіўся, гледзячы...» З каляровай картачкі, зробленай гадоў дваццаць, а мо і больш назад, пазіралі і ўсміхаліся, прыжмурыўшы вочы ад яркага сонца, яшчэ жывыя мама і нашы старэйшыя суседкі бабуля Жэня і цётка Лёня...

Не дараванне. Пра памяць і яе пераасэнсаванне
0 1588

Не дараванне. Пра памяць і яе пераасэнсаванне

Звычайная будняя раніца. Кава, хлеб у тостары, тэлевізар. Навіны, прагноз надвор’я — усё як заўсёды, хутчэй фонам, чым інфармацыяй, слухаеш напаўвуха, глядзіш напаўвока. І раптам: «Сёння 80 гадоў, як вызвалілі Азарыцкія канцлагеры. Канцлагер каля Азарычаў быў не адзін, іх было тры ў навакольных балотах...

Па месяцавым календары. Пра парадоксы, якія робяць жыццё нармальным
0 1534

Па месяцавым календары. Пра парадоксы, якія робяць жыццё нармальным

Магчыма, вам падасца дзіўным, але я, чалавек з вышэйшай адукацыяй, прафесійны журналіст (а значыць, ад пачатку скептык, які не вядзецца на розныя там ізатэрычныя штучкі), дзесьці з канца лютага пачынаю жыць, звяртаючыся да месяцавага календара.

Права на праезд. Яго не заўсёды гарантуе нават куплены білет
0 1356

Права на праезд. Яго не заўсёды гарантуе нават куплены білет

Публікацыі з нарады ў Прэзідэнта па пасажырскіх перавозках я чытала з асаблівай цікавасцю — не толькі прафесійнай, але і ўласна чалавечай. Бо, маючы дом у вёсцы, з’яўляюся самым што ні ёсць актыўным карыстальнікам пасажырскага транспарту, прынамсі ў дачны сезон.

Формула даросласці. Пра тое, што не падкажа гугл
0 1449

Формула даросласці. Пра тое, што не падкажа гугл

Да Дня пажылых людзей я заўсёды старалася прывезці ім іхнія любімыя цукеркі — імпартныя, у пластыкавым акуратным пачку з бліскучай абгорткай, шакаладныя з цэльнымі арэхамі ўсярэдзіне. Кожны раз матуля спачатку ўздыхала: «Гэта ж дорага».

Умоўны лад. Гэта не пра дзеяслоў, гэта пра жыццё
0 3397

Умоўны лад. Гэта не пра дзеяслоў, гэта пра жыццё

Перад светлым вялікім святам думаеш пра многае, пачынаеш капацца ў душы і ўспамінах. Аналізуеш уласныя ўчынкі і словы, згадваеш учынкі і словы блізкіх і не вельмі людзей, якія нейкім бокам цябе датычыліся. Думаеш пра тых, каго ўжо няма на гэтым свеце побач з табой, з нейкім прыцішаным страхам разумееш, што іх па той бок непераадольнай мяжы з кожным годам усё больш.

Рэха Бухенвальда. Чаму гісторыя з нашым дзяржаўным сцягам — хутчэй заканамернасць
0 1448

Рэха Бухенвальда. Чаму гісторыя з нашым дзяржаўным сцягам — хутчэй заканамернасць

Тое, што адбылося ў мінулы панядзелак у Бухенвальдзе, калі «неўстаноўленыя асобы» знялі з флагштока дзяржаўны сцяг Беларусі і замест яго павесілі бчб, — абуральна і дзіка. Але мяне, калі па шчырасці, гэта зусім не здзівіла.