Вы тут

моцная сям'я

Бясцэнны дар, або Тое, што нас яднае
0 2667

Бясцэнны дар, або Тое, што нас яднае

У вёсцы, дзе я нарадзілася, ёсць такі жарт: «Калі бульба не ўрадзіла — гэта гора. А калі ўрадзіла — яшчэ большае гора». Дык вось сёлета «Скарб» вырас на славу, таму на мінулыя выхадныя мы адправіліся на маю малую радзіму дапамагаць маці «гараваць». Бо (вясковыя людзі зразумеюць) сабрацца ўсёй сям'ёй на копку бульбы — гэта святое.