Вы тут

«Заўтра была адліга — 4»: дзённікавы раман Віктар Шніп 16+


«Заўтра была адліга — 4» — працяг дзённікавага рамана паэта, пачатак якога прыйшоў да чытачоў праз кнігі Віктара Шніпа «Пугачоўскі цырульнік» (2013), «Заўтра была адліга» (2015), «Трава бясконцасці» (2018), «Заўтра была адліга — 2» (2022) і «Заўтра была адліга — 3» (2023). Дык пра што ж працяг рамана?


Калі коратка — пра штодзённасць, якую ўсе мы пражываем і часта нічога для памяці не заўважаем. Аўтар не толькі заўважыў, але і занатаваў яркія моманты з быцця сваіх родных і блізкіх, нечаканыя факты з біяграфій вядомых людзей, мітрэнгі рэдактарскай працы, вандроўкі ў снах і наяве, а таксама вершы, якія нечакана прыдумаліся ў дарозе. І ўсё гэта разам сплялося ў цікавую празаічна-паэтычную гісторыю, чытаючы якую можна і засмяяцца, і заплакаць, і задумацца.

Фармат:60×90 1 / 16

Год выдання: 2024

Колькасць старонак: 280

Кошт з ПДВ: 30,74 руб.

Пераплёт:цвёрды

ISBN9789855755341 соц. знач.

Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом «Звязда» па тэлефонах:

+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».