Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 439 «Аб пераўтварэнні асабліва ахоўных прыродных тэрыторый». Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам удакладнены межы, плошчы і склад зямель Бярэзінскага біясфернага запаведніка, нацыянальных паркаў «Браслаўскія азёры» і «Прыпяцкі» ў сувязі са змяненнем межаў раёнаў і абласцей.
Са складу асабліва ахоўных прыродных тэрыторый выключаны землі, спецыяльнае прызначэнне якіх не адпавядае прыродаахоўным мэтам. Гэта землі населеных пунктаў, землі пад транспартнымі камунікацыямі (нафтаправоды, лініі электраперадачы і сувязі, дарогі агульнага карыстання).
Пры гэтым у склад асабліва ахоўных прыродных тэрыторый уключаны землі, занятыя драўняна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі), якія прымыкаюць да меж гэтых тэрыторый, і некаторыя дробнаконтурныя зямельныя ўчасткі, якія не могуць эфектыўна выкарыстоўвацца ў сельскагаспадарчай вытворчасці.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.