Актуальную інфармацыю аб утварэнні ў рэгіёне выбарчых ўчасткаў на брыфінгу для журналістаў паведаміў старшыня Гомельскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Пётр Кірычэнка.
Ён падкрэсліў, што электаральная кампанія праходзіць у строгай адпаведнасці з планамі па арганізацыі і правядзенні важнай палітычнай падзеі. У гомельскай вобласці ўтворана 925 участкаў для галасавання, 35 з іх — размесцяцца ва ўстановах аховы здароўя, санаторыях і іншых месцах.
— Для зручнасці выбаршчыкаў участкі размешчаны пераважна там жа, дзе і ў Адзіны дзень галасавання. Забяспечаны патрабаванні безбар’ернага асяроддзя. Увогуле ўсе нашы ўчасткі адпавядаюць усім неабходным нормам, — запэўніў Пётр Кірычэнка.
Як патлумачыў старшыня Гомельскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі, тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі працягваецца работа па праверцы подпісаў, сабраных у падтрымку вылучэння кандыдатаў.
— Гэтая праца будзе завершана да 16 снежня. Пасля чаго наша абласная выбарчая камісія не пазней за 21 снежня вызначыць дакладную колькасць галасоў, пададзеных за тое ці іншага кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. І ўжо Цэнтральная выбарчая камісія не пазней за 31 снежня павінна будзе зарэгістраваць кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі ўсе падрыхтоўчыя этапы выбарчай кампаніі. Усё ідзе ў строгай адпаведнасці з дзеючым выбарчым заканадаўствам, — падкрэсліў Пётр Кірычэнка.
Наталля КАПРЫЛЕНКА, фота аўтара
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.