«Харавое Раство ў стылі джаз» — прэм’ерны канцэрт з такой назвай заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі 18 снежня збярэ аматараў музыкі ў Малой зале імя Рыгора Шырмы Белдзяржфілармоніі.
У праграме ў новых джазавых апрацоўках прагучаць добра вядомыя калядныя мелодыі, і традыцыйныя беларускія калядкі напоўняцца яшчэ большай эмацыянальнасцю і паэтычнасцю.
Акрамя гэтага, упершыню ў выкананні Акадэмічнага хору прагучыць новы твор дырыжора калектыву, вядомага кампазітара Андрэя Саўрыцкага «Меса» ў шасці частках для змешанага хору a capella і саліста-дысканта. Гэты цыкл напоўнены джазавымі гармоніямі і рытмамі, багаты выразнымі гукавымі прыёмамі. Кананічная форма месы ў аўтарскай інтэрпрэтацыі набывае новы змест, які ўзбагачаюць таксама элементы жанраў госпел і блюз. Пачуем таксама творы Рэндала Томпсана, Фрэдзі Мерк’юры, Мікалая Драніцына і іншыя папулярныя апрацоўкі ў выкананні прафесійных музыкантаў.
Алена ДРАПКО
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.