Вы тут

Беларусы за дзевяць месяцаў 2024 года ўсынавілі больш за 270 дзяцей


У Беларусі за 9 месяцаў 2024 года ўсынавілі 272 дзіцяці. Аб гэтым у час прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да правядзення акцыі «Нашы дзеці», заявіла галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена Вайцяховіч, перадае БелТА.


«Сёння прысутнічае станоўчая дынаміка ўладкавання дзяцей, выхаванцаў інтэрнатных устаноў у сям’ю. Больш за 85 працэнтаў тых дзяцей-сірот, якія выяўляюцца штогод, уладкоўваюцца на выхаванне ў замяшчаючыя сем’і: апякунскія, прыёмныя, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Безумоўна, у нашай краіне таксама развіваецца і нацыянальнае ўсынаўленне. За 9 месяцаў 2024 года беларусы ўсынавілі. 272 дзіцяці», — сказала Алена Вайцяховіч.

Паводле яе слоў, за перыяд існавання акцыі «Нашы дзеці» істотна скарацілася сетка дзіцячых інтэрнатных устаноў, у якіх выхоўваліся дзеці-сіроты. За апошнія 15 гадоў — у чатыры разы. А кантынгент выхаванцаў з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, скараціўся на больш як 70 працэнтаў.

Алена Вайцяховіч дадала, што традыцыйна ў ходзе акцыі «Нашы дзеці» вышэйшымі службовымі асобамі дзяржавы, кіраўнікамі дзяржаўных органаў рэспубліканскага кіравання, дзяржаўных або іншых арганізацый, грамадскімі аб’яднаннямі запланаваны наведванні больш як 130 устаноў, сярод якіх і ўстановы аховы здароўя, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.