Вы тут

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў сустрэўся з дэлегацыяй з Пакістана


Сёння ў нацыянальным прафцэнтры адбылася сустрэча Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрыя Сянько з дэлегацыяй Усепакістанскай федэрацыі прафсаюзаў. 


Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, якія датычацца пашырэння супрацоўніцтва як паміж прафцэнтрамі дзвюх краін, так і на ўзроўні галіновых аб’яднанняў. Прафсаюзы Беларусі і Пакістана ўжо дасягнулі дамоўленасці аб сумеснай рабоце па многіх напрамках. Так, Генеральны сакратар Усепакістанскай федэрацыі прафсаюзаў Саед Зія Азам выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Беларуссю ў сферы адукацыйных паслуг, вывучэнні турыстычнага патэнцыялу Беларусі, спартыўнай інфраструктуры краіны.

У сваю чаргу старшыня ФПБ Юрый Сянько запэўніў, што нацыянальны прафцэнтр гатовы аказаць неабходнае садзейнічанне ва ўстанаўленні прамых кантактаў па ўсіх накірунках, якія цікавяць пакістанскі бок. У прыватнасці, прафсаюзны ўніверсітэт «МІПСА» гатовы да пашырэння супрацоўніцтва з Пакістанам. Ёсць агульная зацікаўленасць бакоў сумесна працаваць у частцы ўдасканалення сістэмы навучання, профільнага навучання, перападрыхтоўкі кадраў, абмену студэнтамі, сумеснага ўдзелу ў канферэнцыях, семінарах і іншых адукацыйных мерапрыемствах.

Таксама ў час сустрэчы былі дасягнуты дамоўленасці аб больш цесным супрацоўніцтве ў галіне турызму і спорту. У Беларусі гэтыя напрамкі эфектыўна развіваюцца. Дарэчы, у Федэрацыі прафсаюзаў вялікі вопыт працы на рынку турыстычных паслуг. Гэта і развіццё ўнутранага і ўязнога турызму, распрацоўка шырокага цыкла маршрутаў, накіраваных на знаёмства з гісторыяй, культурай, традыцыямі і дасягненнямі Беларусі.

Адно з актуальных пытанняў, якое бакі ўзнімалі на сустрэчы, — абарона правоў працоўных дзвюх краін. Прадстаўнікі прафсаюзаў Беларусі і Пакістана дамовіліся аказваць салідарную падтрымку адно аднаму на розных міжнародных пляцоўках. Генеральны сакратар Усепакістанскай федэрацыі прафсаюзаў акцэнтаваў увагу, што прафсаюзы Пакістана заўсёды накіраваны на тое, каб аказваць усебаковую падтрымку на міжнароднай арэне, у тым ліку на пасяджэннях Міжнароднай арганізацыі працы.

Усепакістанская федэрацыя прафсаюзаў аб’ядноўвае каля 700 тысяч работнікаў розных галін.

Алена КРАВЕЦ

Фота Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.