Тыдзень таму на прасторах вядомай сацыяльнай сеткі з’явіўся ролік, на якім мужчына паказвае стары фотаздымак. На ім галоўны герой разам з колішнім сябрам (якога, па словах мужчыны, ведае ўвесь Віцебск) трымаюць новы 65-дзюймовы тэлевізар LG у каробцы. Голас за кадрам расказвае прыкладна так:
— Глядзіце, сябры, я тут набываў тэлевізар, і мне дапамагае яго цягнуць вядомы чалавек у Віцебску Віктар па мянушцы Цюка — вядомы хлопец, праўда, даўно ў Германіі жыве. Хто яго ведае? Цікавы водгукі.
Добры прызыў Пятровіча не мог не спрацаваць на прасторах Інтэрнэту: ролік завірусіўся на 1,9 мільёнаў праглядаў, а герой ужо набраў больш 30 тысяч падпісчыкаў, якім падабаецца цёплы і просты стыль апавяданняў дзядулі пра бытавыя рэчы.
А каментатары вокаімгненна падхапілі ідэю, ствараючы шматлікія акаўнты ад асобы таго легендарнага Віцькі Цюка, тэлевізара і іншых неадушаўлёных персанажаў. Пятровіч працягвае здымаць ролікі, распавядаючы пра новыя цуды тэхнікі: агляд на люстэрка з падсветкай «заляцеў» на 4,4 мільёны, а ролік пра самакат «Брытанец» пракаментаваў вядомы расійскі артыст Сяргей Буруноў.
Пятровіч стаў зоркай не толькі ў віртуальнай прасторы, але і на вуліцах горада на Дзвіне. Яго пазнаюць, з ім ахвотна фатаграфуецца моладзь. Сам мужчына цяпер ездзіць па Віцебску на машыне з налепкай «Пятровіч TV» і актыўна вядзе стрымы. У адным з апошніх ролікаў галоўны герой расказаў, что Віцька Цюка ўсё ж такі знайшоўся, і ўпершыню за доўгія гады паабяцаў прыехаць да сябра на Новы год.
Аляксандра Гвоздзева.
Фота з адкрытых крыніц.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.