12 снежня ў Маскве прайшло паседжанне шэсцьдзесят сёмай сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Падчас сесіі парламентарыі разгледзелі праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2025 год.
Беларускую дэлегацыю, у склад якой увайшлі парламентарыі абедзвюх палат парламента, узначальваў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка.
У сваім выступленні на сесіі спікер Палаты прадстаўнікоў адзначыў: «Пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага савета, якое адбылося днямі ў Мінску, падпісаныя кіраўнікамі дзяржаў дакументы сталі чарговым крокам па ўмацаванні саюзніцкіх адносін, стварэнні надзейных міжнародна-прававых гарантый рэалізацыі народамі Беларусі і Расіі суверэннага права на ўласны шлях развіцця. Нягледзячы на каласальны знешні ціск, Саюзная дзяржава дэманструе ўсяму свету сваю магутную сілу, канкурэнтаздольнасць і служыць прыкладам супрацоўніцтва, пабудаванага на прынцыпах даверу і дружбы народаў» .
Як заўважыў Ігар Сергяенка, узаемадзеянне дзвюх краін ахоплівае практычна ўсе сферы жыццядзейнасці -засваенне космасу, развіццё прамысловасці, мікраэлектронікі, сельскай гаспадаркі, забеспячэнне абароны і бяспекі, роўнасць правоў грамадзян, паглыбленне гуманітарных сувязяў. Гаворачы аб бюджэце Саюзнай дзяржавы, кіраўнік беларускай дэлегацыі прывёў красамоўную лічбу: бюджэт пачынаўся з 500 мільёнаў расійскіх рублёў, за 25 гадоў дасягнуў амаль 7,5 мільярдаў.
Павялічваецца і колькасць фінансуемых праграм і праектаў. Сёння ў скарбонцы Саюзнай дзяржавы больш за 90 праграм, на суму 60 мільярдаў расійскіх рублёў. «Гэтаму спрыяе паслядоўная рэалізацыя стратэгічных прыярытэтаў, выпрацаваных кіраўнікамі нашых дзяржаў, а таксама інтэнсіўныя міжурадавыя сувязі і цесныя кантакты на ўзроўні рэгіёнаў,» — падкрэсліў Ігар Сергяенка, дадаўшы, што свой уклад у працэс саюзнай інтэграцыі ўносяць і парламентарыі. Практычна па ўсіх ключавых напрамках створаны камісіі Парламенцкага сходу, якія вядуць глыбокі аналіз дасягнутых вынікаў, існуючых праблемных пытанняў і галоўнае-сумесна з профільнымі міністэрствамі і Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы шукаюць і выпрацоўваюць шляхі іх вырашэння.
«Мы павінны і ў далейшым прадпрымаць канкрэтныя крокі па развіцці шматпланавага супрацоўніцтва, працягнуць практыку правядзення „урадавай гадзіны“, ажыццяўляць парламенцкі кантроль за забеспячэннем роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі, суб’ектаў гаспадарання, фарміраваннем адзінага рынку энергарэсурсаў, мадэрнізацыяй прамысловасці, стварэннем новых тэхналогій і ліквідацыяй пакінутых перашкод у двухбаковым гандлі,» — абазначыў задачы на будучае спікер Палаты прадстаўнікоў.
Па выніках сесіі праект бюджэту Саюзнай дзяржавы быў прыняты. Ён сфарміраваны па даходах у суме 7 328,1 млн. расійскіх рублёў, па расходах — у суме 6 942,9 млн. расійскіх рублёў, з прафіцытам у памеры 385,2 млн.расійскіх рублёў. Сродкі бюджэту мяркуецца накіраваць на фінансаванне 7 праграм, 2 праектаў і 41 мерапрыемства Саюзнай дзяржавы ў агульнай суме 5 670,8 млн. расійскіх рублёў у сферах ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і пагранічнай бяспекі, распрацовак у сферах высокіх тэхналогій, касмічных распрацовак, інфармацыйнай бяспекі.
Таксама парламентарыі разгледзелі і прынялі праект мадэльнага заканадаўчага акта «Аб прыгранічным супрацоўніцтве ў Саюзнай дзяржаве». Быў вырашаны і шэраг арганізацыйных пытанняў.
Ігар Сергяенка таксама запрасіў калег на выбары Прэзідэнта, якія адбудуцца ў Беларусі 26 студзеня: «Будзем рады бачыць дэлегацыю Парламенцкага сходу сярод міжнародных назіральнікаў».
Паводле прэс-службы Палаты прадстаўнікоў
Фота БелТА
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.