Вы тут

У МЗС выказаліся аб чаканнях беларускага боку ад работы новага ўрада Літвы


У МЗС Беларусі адказалі на пытанне аб чаканнях беларускага боку ад працы новага ўрада Літвы. Заявы для СМІ зрабіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, паведамляе БелТА.


«Палітыка Беларусі заўсёды была накіравана на фарміраванне пояса добрасуседства і развіццё нармальных адносін з суседзямі. Мы не ініцыявалі абвастрэння або эскалацыю. Мы не раз пра гэта не толькі казалі, але і дзейнічалі. Вазьміце хаця б бязвізавы рэжым для грамадзян суседніх краін, які згодна з рашэннем Прэзідэнта Беларусі будзе актуальны і ў наступным годзе. Мы не саромеемся прызнаваць важнасць для нашых людзей і бізнесу нармальных гандлёва-эканамічных адносін, нармальнага рэжыму перасячэння мяжы, транзіту, супрацоўніцтва ў іншых практычных галінах з Літвой. Беларусь заўсёды гатовая пазітыўна адрэагаваць на любы канструктыўны крок сваіх суседзяў», — сказаў прадстаўнік МЗС.

Ён падкрэсліў, што ў беларусаў цалкам нармальныя адносіны з самімі літоўцамі: «яны ездзяць да нас, мы ездзім да іх, людзі гандлююць, маюць зносіны, заводзяць сем’і і хочуць нармальна жыць далей».

«Што павінны рабіць у гэтай сітуацыі палітыкі? Вядома, падтрымліваць такія памкненні свайго народа і спрыяць ім. Аднак актыўнасць мінулага ўраду ішла відавочна насуперак з гэтымі відавочнымі інтарэсамі. А асобныя актары ва ўгоду сваім сквапным інтарэсам наогул усё рабілі на шкоду. Вось мінулыя парламенцкія выбары выразна і паказалі, што літоўцы супраць гэтага, яны хочуць пераменаў, ім патрэбна зусім іншая ўлада. У выніку грамадзяне краіны, якія цудам перанеслі на сабе чатырохгадовае кіраванне кансерватараў, зрабілі свой выбар на карысць іншых палітычных сіл», — заявіў Анатоль Глаз.

Паводле яго слоў, сярод новых асоб ёсць людзі, здольныя па-іншаму зірнуць на рашэнне ўнутраных праблем Літвы і яе пазіцыянаванне ў свеце, у тым ліку на адносіны з Беларуссю або, напрыклад, з Кітаем. «Яны маглі б крытычна ацаніць маштабы шкоды, нанесенай кансерватарамі самой Літве і яе народу. Уласна, пра гэта зусім нядаўна казаў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, калі публічна звярнуўся да жыхароў Літвы як сапраўдных носьбітаў суверэнітэту з прапановай рацыянальна разабрацца і сказаць сваё важкае слова ў абарону цывілізаваных зносін са сваімі суседзямі. І мы бачым, што літоўцы думаюць таксама», — сказаў прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Разам з тым ён заявіў, што асаблівасць сучаснай еўрапейскай дэмакратыі — паказушнасць, і на справе Народна абраным дэмакратычным сілам відавочна не дадуць кіраваць краінай. «Шэраг палітычных лідараў не пусцілі ва ўрад, а ў праграму звонку навязалі антыбеларускія і антырасійскія наратывы. Усё гэта загоніць сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў Літве ў яшчэ больш глыбокі крызіс. Можна падумаць, што іншых праблем, напрыклад, з энергетыкай, коштамі, інфраструктурай, беспрацоўем або адтокам насельніцтва, аховай здароўя ў літоўцаў няма», — заўважыў Анатоль Глаз.

Ён мяркуе, што гэта будзе адмоўна адбівацца на дабрабыце, камфорце і бяспецы саміх літоўцаў. «У выніку не выключана, што літоўскі народ хутка зноў вымушаны будзе сказаць сваё слова, і яно будзе больш важкім. А сапраўдную народную дэмакратыю Беларусь заўсёды падтрымае», — рэзюмаваў прэс-сакратар

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.