Вы тут

У Маскве абмеркавалі актуальны парадак дня дзяржаў — удзельніц СНД


Як падкрэсліў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — удзельніц СНД праходзіць на фоне зменлівай геапалітычнай сітуацыі і фарміравання новага шматпалярнага свету.


— У гэтай сувязі значна ўзрастае роля рэгіянальных эканамічных аб’яднанняў, якія ва ўмовах турбулентнасці набываюць большую вагу, самастойнасць і забяспечваюць устойлівы эканамічны рост дзяржаў-удзельніц. Паказальны прыклад — наша Садружнасць Незалежных Дзяржаў, — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Раман Галоўчанка агучыў на пасяджэнні найбольш прыярытэтныя задачы ў СНД, сярод якіх тэхналагічны суверэнітэт, прамкааперацыя і ліквідацыя бар’ераў ва ўзаемным гандлі.

Што датычыцца забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту на прасторы Садружнасці, Раман Галоўчанка адзначыў: адзін з галоўных яго складнікаў — эфектыўная прамысловая кааперацыя:

— Летась вельмі своечасова мы зацвердзілі канцэпцыю развіцця прамысловай кааперацыі і комплекс мер па яе развіцці да 2030 года, — нагадаў ён і звярнуў увагу, што неабходна рабіць акцэнты на такіх галінах, як мікраэлектроніка, станкабудаванне, авіябудаванне. — Таму заключэнне сёння пагаднення аб развіцці грамадзянскага суднабудавання павінна ўнесці ўклад і ў развіццё супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і тэхналагічнай сферах.

Між іншым прэм’ер-міністр падкрэсліў: важна потым напоўніць гэта пагадненне адпаведнымі галіновымі праграмамі.

Яшчэ адзін найважнейшы напрамак, на які звярнуў увагу Раман Галоўчанка, датычыцца ўстаранення бар’ераў, якія пакуль што ёсць ва ўзаемным гандлі:

— У пазітыўным ключы адзначаем дзейнасць рабочай групы высокага ўзроўню для абмеркавання існуючых гандлёвых бар’ераў. Падрыхтаваным да падпісання пратакольным рашэннем прапануецца разгледзець магчымасць пачатку перагавораў аб унясенні змяненняў у Дагавор аб зоне свабоднага гандлю 2011 года, — расказаў прэм’ер-міністр і агучыў чаканні на наступным пасяджэнні савета заслухаць вынікі работы па ўнясенні змяненняў у гэты дагавор.

Раман Галоўчанка адзначыў, што для пяці краін — Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана — ужо ўступіла ў сілу пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі, і выказаў спадзяванне на больш хуткае завяршэнне ратыфікацыйных працэдур Казахстанам і Узбекістанам:

— Пасля чаго прадоўжым работу па далейшай лібералізацыі ўзаемнага гандлю паслугамі, — дадаў кіраўнік беларускага ўрада.

На яго думку, уяўляецца абгрунтаваным большы акцэнт рабіць на развіцці ўзаемных інвестыцый:

— Гэтай мэце паслужыць абнаўленне падпісанага яшчэ ў 1993 годзе пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне інвестыцыйнай дзейнасці і прыняцце комплексных мер па прыцягненні і стымуляванні развіцця ўзаемных інвестыцый у СНД на перыяд да 2030 года.

Раман Галоўчанка падкрэсліў: забяспечанасць прадуктамі харчавання для любой краіны — пытанне нацыянальнай бяспекі:

— Для нашых краін гэта таксама актуальна. Таму вітаем работу над новай рэдакцыяй праекта пагаднення аб міждзяржаўных узаемаадносінах па пытаннях аграпрамысловага комплексу.

Беларускі прэм’ер працягнуў: транспарт і лагістыка — таксама найважнейшая сфера:

— Таму мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне лічбавай трансфармацыі транспартнага комплексу, які мы сёння падпішам, будзе садзейнічаць інтэграцыі і бяспецы транспартных сістэм рэгіёна.

Трэба сказаць, што ў парадку дня кіраўнікоў афіцыйных дэлегацый дзяржаў СНД было і наведванне новага кампуса МДТУ імя Н. Э. Баўмана. Гэта адзін з найбуйнейшых і найскладанейшых праектаў у сферы вышэйшай прафесійнай адукацыі ў Расіі. Праект рэалізаваны ў рэкордна кароткія тэрміны, кіраўнікам афіцыйных дэлегацый прадэманстравалі вынік.

Кажуць удзельнікі:

Міхаіл Мішусцін, старшыня Урада Расійскай Федэрацыі:

— Мы зацікаўлены ва ўмацаванні гістарычна створаных эканамічных і гуманітарных сувязяў. Доля дзяржаў Садружнасці ў знешнім гандлі Расіі вырасла да 16 %, а наш узаемны тавараабарот за тры кварталы бягучага года дабавіў больш за 11 %.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.