Вы тут

«Вы можаце быць абсалютна ўпэўнены, што тут у вас надзейныя сябры»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі Аляксандрам Бастрыкіным. Сустрэча пачалася з прыемнага абавязку. Аляксандр Бастрыкін ўручыў беларускаму лідару медаль Следчага камітэта Расіі — «За вернасць службоваму абавязку». «У гонар вашага юбілею і за тое, што вы ўмацоўваеце наша супрацоўніцтва — следчых камітэтаў Беларусі і Расіі — і ўносіце ў гэта ў тым ліку свой неацэнны ўклад», — сказаў старшыня расійскага СК.


«Грэх быў бы, калі б мы не сустрэліся, калі вы ў Беларусі знаходзіцеся. Маё стаўленне да вас вы ведаеце. Нашы погляды абсалютна ідэнтычныя, разыходжанняў практычна няма», — адзначыў Прэзідэнт.

Гаворачы пра адносіны следчых ведамстваў дзвюх краін, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Вы заўсёды адгукаецеся на мае просьбы, у тым ліку, можа быць, якія і не датычацца Следчага камітэта Расіі. Я вам за гэта вельмі ўдзячны». Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што беларусы ў любы момант гатовы адказаць такім жа чынам. Ён падкрэсліў, што Следчы камітэт Расіі можа разлічваць на беларускіх партнёраў у самых розных накірунках — падрыхтоўка спецыялістаў, абмен вопытам, падтрымка на міжнароднай арэне ініцыятыў, у сумеснай дзейнасці. «Мы будзем дзейнічаць разам, што б тут не казалі, як бы нас ні спрабавалі расцягнуць у розныя бакі, хаця гэта менш тычыцца кіраўнікоў следчага камітэта аднаго і другога, і ўвогуле, ведамстваў. Гэта больш тычыцца палітыкаў, але тым не менш, па-за палітыкай сёння нічога няма, у тым ліку і вашы ведамствы гэтак жа не могуць быць па-за палітыкай... Вы можаце быць абсалютна ўпэўнены, што тут у вас надзейныя сябры», — сказаў беларускі лідар. 

Аляксандр Бастрыкін расказаў, што прыбыў у Мінск, каб падвесці вынікі работы на сумеснай калегіі Следчага камітэта Беларусі і Расіі. Мерапрыемства штогадовае. «Актыўнасць нашая толькі нарастае, у добрым сэнсе гэтага слова. Мы ўзаемадзейнічаем па розных напрамках. Я дзякую вам за аператыўную рэакцыю на нашы просьбы», — сказаў ён.

У тэму 

Галоўная тэма — абмен вопытам

Журналістам Аляксандр Бастрыкін расказаў, што абмяркоўваў з Прэзідэнтам Беларусі. Галоўная тэма — абмен вопытам у тых накірунках, па якіх працуе Следчы камітэт Расіі. «Першы накірунак — гэта спецыяльная ваенная аперацыя. Мы вядзём расследванні злачынстваў кіеўскага рэжыму. Яны здзяйсняюць цяжкія злачынствы супраць мірнага насельніцтва. На жаль, і нашы следчыя гінуць. Але мы працягваем настойліва працаваць, і я аб гэтым расказаў. І другая праблема — гэта праблема міграцыйнай злачыннасці. На жаль, у Расіі ў сувязі з заездам мігрантаў гэта праблема становіцца ўсё большай. Зараз Дзяржаўная Дума Расіі прымае шмат рашэнняў па гэтым пытанню. Я расказаў Аляксандру Рыгоравічу аб нашым досведзе, ён мяне ўважліва выслухаў. Спадзяюся, кіраўніцтву Беларусі спатрэбіцца гэты вопыт з пункту гледжання прафілактыкі росту міграцыйнай злачыннасці ў Беларусі», — расказаў Аляксандр Бастрыкін. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.

Сацыяльная падтрымка

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат