Вы тут

Раман Галоўчанка прыбыў у Маскву


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прыбыў з рабочым візітам Маскву для ўдзелу ў пасяджэннях Еўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД, паведамляе БелТА.


Сёння пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў СНД. Кіраўнікі ўрадаў традыцыйна абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях эканамічнага ўзаемадзеяння ў Садружнасці. Далей плануецца разгледзець і падпісаць шэраг дакументаў, якія тычацца супрацоўніцтва ў развіцці грамадзянскага суднабудавання і вытворчасці суднавага камплектуючага абсталявання, у падрыхтоўцы кадраў для пенітэнцыярных службаў, у галіне вывучэння, выкарыстання, аховы і маніторынгу падземных вод, у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама шэраг дакументаў па фінансаваму забеспячэнню дзейнасці органаў СНД.

Таксама сёння Раман Галоўчанка разам з іншымі кіраўнікамі дэлегацый наведае кампус Маскоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя М. Э. Баўмана. Кіраўнікам дэлегацый раскажуць аб сучасным стане ўніверсітэта і перспектывах яго развіцця, прадставяць інжынерныя студэнцкія праекты, пакажуць студэнцкі інтэрнат «Спектр» і Квантум-парк.

13 снежня пройдзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. Кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС абмяркуюць актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў саюзе. У праекце парадку пасяджэння разгляд такіх тэм, як ход фарміравання агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў, газу, бюджэт ЕАЭС на 2025 год, фінансавае садзейнічанне сумесным кааперацыйным праектам у галінах прамысловасці. Запланавана таксама падпісанне выніковых дакументаў.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.