Вы тут

Прыбаўка ў кішэні


Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Нагадаем, што ўстаноўлены 1 студзеня 2024 года памер мінімальнай заработнай платы складае 626 рублёў.


— У параўнанні са студзенем 2024 года мінімальная заработная плата павялічана на 100 рублёў, або амаль на 16 працэнтаў, — пракаментавалі змены ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У ведамстве дадалі, што мінімальную заработную плату наймальнік абавязаны выкарыстоўваць у якасці ніжняй мяжы аплаты працы работнікаў.

— Дадзены сацыяльны стандарт прымяняецца ў арганізацыях незалежна ад формы ўласнасці або віду эканамічнай дзейнасці, у тым ліку ў таварыствах уласнікаў, у індывідуальных прадпрымальнікаў, у дачыненні да работнікаў, якія заключылі працоўныя дагаворы, — патлумачылі ў Мінпрацы. — Мінімальная заработная плата гарантуецца ўсім работнікам пры выкананні вызначаных імі абавязкаў і прымяняецца з улікам адпрацаванага часу.

Акрамя таго, у ведамстве звярнулі ўвагу на тое, што калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены больш высокі памер месячнай мінімальнай заработнай платы.

Дарэчы

Першыя ў «пяцёрцы»

У Беларусі зафіксаваны самы высокі рост рэальнай заработнай платы сярод краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) па выніках студзеня — верасня бягучага года. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

— За дзевяць месяцаў 2024 года ва ўсіх краінах ЕАЭС вырасла зарплата ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Самыя высокія тэмпы росту сярэднямесячнай рэальнай заработнай платы зафіксаваны ў Беларусі (113 %) і Расіі (109 %) , — адзначылі ў ЕЭК. — У Кыргызстане рэальная зарплата вырасла на 6,7 %, у Арменіі — на 6,6 %, у Казахстане — на 2,9 %.

Найбольшы рост намінальнай зарплаты за гэты перыяд зафіксаваны таксама ў Беларусі — на 19,6 %. У Расіі яна вырасла на 18 %, у Казахстане і Кыргызстане — на 11,8 %, у Арменіі — на 6,6 %.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.