Вы тут

МЗС уручыла афіцыйную ноту Польшчы


У МЗС Беларусі ўручылі афіцыйную ноту часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі Кшыштафу Ажане, перадае БелТА.


 БелТА

Як паведамлялася раней, польскія спецслужбы спрабавалі за 100 тыс. еўра завербаваць беларускага дыпламата ў Малдове. Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз падкрэсліў, што з пункту гледжання права як унутранага, так і міжнароднага, гэта абуральны інцыдэнт. «Парушаецца цэлы шэраг нормаў унутранага заканадаўства. Парушаецца цэлы шэраг міжнародных правілаў. Прама парушаюцца нормы Венскай канвенцыі аб дыпламатычных і консульскіх зносінах. Спроба аказання ціску або вярбоўкі дыпламата, паверце, прытым настолькі нахабная і адкрытая, нават за гранню права, правіл прыстойнасці нармальных цывілізаваных міждзяржаўных зносін. Гэта не можа застацца без рэакцыі. З нашага боку ўжо падрыхтавана адпаведная нота ў адрас польскага боку. Мяркую, будзе прыняты і шэраг іншых крокаў, над якімі мы сур’ёзна думаем. Уся адказнасць за наступствы такіх дзеянняў ляжыць на польскім баку», — адзначыў Анатоль Глаз.

11 снежня ў МЗС Беларусі быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Кшыштаф Ажана. Польскаму дыпламату была ўручана афіцыйная нота. «Я перадам тое, аб чым мы сёння гаварылі, у Варшаву», — адказваючы на пытанні журналістаў, сказаў Кшыштаф Ажана. Ад іншых каментарыяў дыпламат адмовіўся.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.