Падчас аператыўнага суправаджэння крымінальных спраў па фактах удзелу грамадзян Беларусі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі замежных дзяржаў у якасці наймітаў супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС дадаткова ўстанавілі факты ўчынення фігурантамі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.
Устаноўлена каля 10 чалавек, якія, знаходзячыся ў Польшчы і Украіне, стварылі разгалінаваную злачынную арганізацыю («Полк імя Кастуся Каліноўскага»). Іх мэта — учыненне тэрактаў у Беларусі, захоп дзяржаўнай улады.
Следчым камітэтам распачаты шэраг крымінальных спраў. Цяпер фігуранты знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, дзе прымаюць актыўны ўдзел у баявых дзеяннях на баку ўзброеных сіл гэтай краіны.
Акрамя таго, у дачыненні да названых і іншых асоб распачаты крымінальныя справы за ўчыненне злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. Яны звязаны з падрыхтоўкай, навучаннем і вярбоўкай для ўдзелу ў ваенным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы, распаўсюджваннем заведама ілжывых звестак аб эканамічным, палітычным, ваенным і міжнародным становішчы нашай краіны.
Таксама супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС устаноўлены іншыя ўдзельнікі злачыннай арганізацыі, дзеянням якіх будзе дадзена прававая ацэнка.
Вераніка КАНЮТА
Фота БелТА
«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».
Новая гісторыя гістарычнага факультэта.
Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.