Дзяржаўны цэнтр маніторынгу і вывучэння лінгвістычных рэсурсаў Кітая апублікаваў дзесяць самых папулярных выразаў у СМІ у 2024 годзе, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Сярод іх — «прадукцыйныя сілы новай якасці», «штучны інтэлект», «выхаванне высокамаральных людзей», «Парыжская Алімпіяда», «глабальны Поўдзень», «кітайскі турызм», «праграма субсідый на абмен патрыманых тавараў на новыя», «эканоміка малых вышынь», «будучая індустрыя» і «новая прафесія».
Самыя папулярныя фразы ў СМІ ў 2024 годзе былі абраны на базе моўнага матэрыялу Дзяржаўнага цэнтра маніторынгу і вывучэння лінгвістычных рэсурсаў Кітая з выкарыстаннем тэхналогіі апрацоўкі моўнай інфармацыі, а таксама з прыцягненнем экспертаў. Лінгвістычны корпус быў сфарміраваны на аснове 15 вядучых газет, 12 тэлевізійных станцый і сямі радыёстанцый, а таксама тэкстаў двух анлайн-парталаў. Аб’ём корпуса перавышае мільярд іерогліфаў.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.