Вы тут

Азбука грамадзяніна


Паспрабаваць сябе ў ролі члена выбарчай камісіі, праваахоўніка ці ратавальніка, якія нясуць службу на выбарчым участку, альбо пабыць назіральнікам ці ўласна выбаршчыкам... У Гомелі прэзентавалі маладзёжны праект «Азбука грамадзяніна 5.0».


У ім галасаванне пададзена ў фармаце дзелавой гульні. Інсцэніруецца працэс работы выбарчых участкаў, падліку галасоў. Удзельнікі самі абіраюць для сябе ролі — прадстаўляюць выбаршчыка, прадстаўніка выбарчай камісіі ці назіральніка. Так, дзякуючы мадэляванню розных сітуацый, маладыя людзі дзеляцца сваімі меркаваннямі аб неабходнасці ўдзелу ў выбарах, выказваюцца аб патрабаваннях, якія выстаўляюцца да кандыдатаў.

Згадаць разам, як працуе выбарчая сістэма ў нашай краіне, у даступнай і зразумелай форме аднавіць свае веды па выбарчым заканадаўстве ўдзельнікам гульні дапамаглі інтэрактыўныя заданні. Маладым людзям неабходна было адказаць на пытанні «азбукі» тэрмінаў.
— Цікава, што карысная інфармацыя пададзена не ў фармаце лекцыі, а ў форме інтэрактыўнай гульні. Аднаўляецца цалкам працэс галасавання. На выбарах Прэзідэнта буду галасаваць упершыню, таму для мяне гэта сапраўды цікава, — распавёў 

Педагог-псіхолаг Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага Таццяна Лімантава падзялілася, што ўпершыню галасавала на выбарах Прэзідэнта ў 2020 годзе, пасля — падчас адзінага дня галасавання, і вось у студзені зноў абавязкова аддасць свой голас за будучыню дзяржавы.

— Самае цікавае ў праекце «Азбука грамадзяніна 5.0», што ён дазваляе паглыбіцца ў працэс выбараў. Гэта асабліва важна для тых, хто будзе галасаваць упершыню. Падчас гульні на картках з ролямі змешчана ўся неабходная інфармацыя пра абавязкі таго ці іншага аб’екта гульні. Усё па-даросламу! Абрала для сябе быць членам выбарчай камісіі, бо гэта дазволіць максімальна ўключыцца ў працэс, — патлумачыла Таццяна. 
Педагог-псіхолаг распавяла, што, на яе думку, вельмі цікава педагогам паспрабаваць свае сілы ў фармаце дзелавой гульні разам з моладдзю.

— Мы раней назіралі, як гуляюць навучэнцы ў нашым каледжы. Спадабалася, што можна паспрабаваць свае сілы ў статусе самых розных прадстаўнікоў, — дадала Таццяна Лімантава.

У цэлым амаль 70 прадстаўнікоў усіх каледжаў Гомеля сталі ўдзельнікамі прэзентацыі маладзёжнага праекта «Азбука грамадзяніна. Версія 5.0». Мерапрыемства Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі арганізавалі на базе Гомельскага каледжа-філіяла ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту».

Як распавёў першы сакратар Цэнтральнага раённага камітэта Гомельскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» Антон Шанькоў, праект «Азбука грамадзяніна. Версія 5.0.» упершыню быў прэзентаваны ў Гомелі напярэдадні адзінага дня галасавання. Цяпер працягваецца яго новы этап.

— Праект будзе рэалізаваны ва ўсіх раёнах Гомеля. «Азбука грамадзяніна. Версія 5.0.» дапамагае ў даступнай форме расказаць аб выбарчай сістэме ў нашай краіне, парадку правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Такім чынам моладзь актыўна заахвочваецца да ўдзелу ў выбарчым працэсе. Гэта ініцыятыва моладзі дазваляе павысіць цікавасць да электаральнай кампаніі як найважнейшай палітычнай падзеі, атрымаць тэарэтычны досвед па ўдзеле ў ёй, — падкрэсліў першы сакратар Цэнтральнага раённага камітэта Гомельскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ».

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара


Выбары — праз гульню

У гэтыя снежаньскія дні рэспубліканскі маладзёжны праект «Азбука грамадзяніна. Версія 5.0» аб’яднаў старшакласнікаў сярэдняй школы № 3 горада Капыля Мінскай вобласці.

Сустрэча прайшла ў фармаце дзелавой гульні пры ўдзеле спецыяліста РК ГА «БРСМ» Настассі Давыдзенка. Члены пярвічнай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі змаглі пазнаёміцца з асаблівасцю электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама паспрабавалі сябе ў ролі выбаршчыкаў, членаў участковых выбарчых камісій і наглядальнікаў.

— Гэты праект дазволіць павысіць цікавасць моладзі да выбараў як да найважнейшай палітычнай падзеі краіны, — распавяла Настасся Аляксандраўна. — У гэты дзень юнакі і дзяўчаты атрымалі першыя веды і практычны вопыт, прымаючы ўдзел у інсцэніраваным працэсе правядзення выбараў, пачынаючы ад адкрыцця ўчастка да падліку галасоў выбаршчыкаў.

— Сёння я была членам участковай выбарчай камісіі, — дзеліцца ўражаннямі навучэнка СШ № 3 г. Капыля Ксенія Касцюк. — Перада мной стаяла задача ўважліва сачыць за ходам галасавання, за выдачай бюлетэняў, а таксама весці падлік галасоў. У хуткім часе я дасягну свайго паўналецця і ў мяне, як у грамадзянкі Рэспублікі Беларусь, будзе магчымасць прымаць удзел у прэзідэнцкіх выбарах, а гэта найперш, мой абавязак.

— Ведала, што мае бацькі, бабулі і дзядулі ходзяць на выбары, — кажа вучаніца СШ № 3 г. Капыля Алена Маркава. — Але пра тое, як праходзіць сам выбарчы працэс да гэтага дня мне было невядома. А гэты праект дазволіў нам пагрузіцца ў «Дзень выбараў», усвядоміць важнасць працэсу, калі ад членаў камісіі і выбаршчыкаў залежыць гістарычны ход падзей і лёс нашай краіны.

Анастасія ДАВЫДЗЕНКА, вучаніца сярэдняй школы № 2 г. Капыля

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.