Вы тут

Дзеці са шматдзетных сем’яў Херсона адпачылі ў Беларусі


Дзеці са шматдзетных сем’яў Херсона адпачылі ў санаторыі «Дубровенка» пад Магілёвам, паведаміў БелТА грамадскі дзеяч, паралімпіец, матывацыйны спікер і заснавальнік дабрачыннага фонду Аляксей Талай.


Паводле яго слоў, дзеці разам са сваімі сем’ямі два тыдні знаходзіліся ў Беларусі. Усяго ў Беларусь прыехалі 5 шматдзетных сем’яў — 18 чалавек.

«Сем’і, эвакуіраваныя з зоны баявых дзеянняў, прыехалі ў мірную і шчаслівую Беларусь на адпачынак і рэабілітацыю. Усе рады, шчаслівыя. У якасці падарункаў сярод іншага яны атрымалі мерч Першага — падушкі і іншыя рэчы з легендарнымі фразамі нашага Прэзідэнта. Дзеці і бацькі вельмі шчаслівы. І гэта самае галоўнае, — расказаў Аляксей Талай. — Падзяка ў адрас фонду паступіла таксама ад кіраўніцтва Херсонскай вобласці. Намеснік губернатара вобласці Таццяна Кузьміч адзначыла, што дзеці ў Беларусі змаглі не толькі аздаравіцца. Для іх таксама была падрыхтавана насычаная культурная праграма».

Гэты глабальны гуманітарны праект будзе прадаўжацца. «Вельмі шмат запытаў ад пацярпелых сем’яў на прыезд у Беларусь. Мноства сем’яў хацелі б адправіць дзяцей на адпачынак у нашу краіну. Цяпер рыхтуецца чарговая група дзяцей пры падтрымцы Саюзнай дзяржавы і ўсіх неабыякавых», — дадаў Аляксей Талай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.