Вы тут

Уварванне Ізраіля ў Сірыю набірае абароты. Танкі ЦАХАЛ ужо ў прыгарадах Дамаска


Ваенная тэхніка Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) была заўважана прыкладна за 20 кіламетраў ад сірыйскай сталіцы Дамаска. Па дадзеных Al Mayadeen, ізраільскія танкі выйші за межы буфернай зоны ўздоўж мяжы з Сірыяй.


«Ізраільскія танкі прасунуліся міма горада Кунейтра і цяпер знаходзяцца на ўскраіне Дамаска», — сказана ў паведамленні. Указана, што тэхніка ЦАХАЛ дыслакавалася каля паўднёвага населенага пункта Катана ў прыгарадзе сталіцы Сірыі.

8 снежня кіраўнік міністэрства абароны яўрэйскай дзяржавы Ісраэль Кац паведаміў, што салдаты ЦАХАЛ занялі буферную зону, размешчаную на мяжы з Сірыяй.

Па словах міністра, ізраільскія танкі ўвайшлі ў зону ў мэтах забеспячэння бяспекі жыхароў ізраільскіх пасяленняў на Галанскіх вышынях. Адна з галоўных задач ваенных — стабілізаваць сітуацыю ў рэгіёне пасля захопу ўлады ў Сірыі апазіцыйнымі сіламі, адзначыў ён.

На працягу ночы ізраільская армія захапіла кантроль над дадатковымі раёнамі ў буфернай зоне.

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіан, у сваю чаргу, асудзіў уварванне ізраільскай арміі ў буферную зону на мяжы з Сірыяй. Ён заклікаў усе краіны Блізкага Усходу не дапусціць далейшай экспансіі Ізраіля ў рэгіёне.

9 снежня Ізраіль упершыню з часоў Кастрычніцкай вайны 1973 года выйшаў на тэрыторыю Сірыі за межамі Галанскіх вышынь. Ізраільскія сілы ўзялі пад кантроль вяршыню гары Хермон на сірыйскім баку мяжы, а таксама некалькі іншых месцаў, якія лічыліся важнымі для стабілізацыі кантролю над гэтым раёнам.

Суразмоўцы газеты The New York Times сярод ізраільскіх чыноўнікаў расказалі аб асцярогах уладаў, звязаных з тым, што сірыйская апазіцыя можа ўзяць пад кантроль ваенныя аб’екты каля Галанскіх вышынь.

Узмацненне палітычнага крызісу ў Сірыі адбылося на фоне наступлення антыўрадавых сіл, якое пачалося ў канцы лістапада. У ноч 8 снежня сілы ўзброенай апазіцыі занялі горад Хомс і ўвайшлі ў Дамаск. Пасля гэтага прэзідэнт Башар Асад пакінуў сталіцу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця

Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця

«Якасць беларускай прадукцыі стала брэндам».

Сельская гаспадарка

Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я

Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я

Вучоны — аб будучай пасяўной кампаніі.

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.