Вы тут

У Кітаі на чыгунцы перавезена звыш 4 мільярдаў чалавек


У студзені-лістападзе аб’ём чыгуначных пасажыраперавозак у Кітаі перасягнуў мяжу 4 мільярдаў чалавек, устанавіўшы новы гістарычны максімум. Пра гэта паведамілі ў карпарацыі «Кітайскія чыгункі», перадае «Сіньхуа».


Зараз у Кітаі, дзе ўстойліва пашыраецца сучасная чыгуначная сетка, налічваецца 160 тысяч кіламетраў чыгункі, якая эксплуатуецца, у тым ліку звыш 46 тыс. км прыпадае на высакахуткасныя магістралі, паведамілі ў карпарацыі.

Па ўсёй краіне было пабудавана і здадзена ў эксплуатацыю больш за 3300 чыгуначных вакзалаў, у тым ліку звыш 1300 вакзалаў для высакахуткасных ліній. Ахоп чыгуначнай сеткай у Кітаі дасягнуў 99 працэнтаў гарадоў з больш як 200-тысячным насельніцтвам, а 97 працэнтаў гарадоў з насельніцтвам звыш 500 тысяч чалавек ахоплена сеткай высакахуткасных чыгунак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.