У Сірыі ідзе барацьба асноўных сусветных ігракоў, і гэта ўрок для Беларусі. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні работнікаў ТАА «ПАЖСНАБ» у Барысаве, перадае БелТА.
«Там такі замес, што гэта толькі пачатак, мне здаецца, а цяпер пачнецца барацьба за ўладу. У Сірыі ідзе барацьба асноўных ігракоў сусветных. Гэта для нас урок. Мы павінны свой лёс вызначаць самі. Трэба зберагчы сваю краіну!» — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Сірыю ў свой час ператварылі ў палігон для выпрабаванняў.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.