Вы тут

ДПК: больш за 3,4 тыс. фур чакаюць на граніцы ўезду ў ЕС


Больш за 3,4 тыс. фур чакаюць на граніцы ўезду ў ЕС. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржпагранкамітэт.


Фота БелТА

Самы загружаны маршрут праходзіць праз польскі пункт пропуску «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы»). За суткі яго кантрольныя службы аформілі 56 працэнтаў велікагрузаў, гэта значыць у сярэднім сумежны бок прымаў 28 фур з 50 належных у гадзіну.

За суткі менш за ўсё грузавога транспарту прапусцілі на сваю тэрыторыю супрацоўнікі літоўскага пагранперахода «Мядзінінкай» («Каменны Лог») — 9 працэнтаў грузавікоў ад нормы.

Каля 560 грузавых аўто чакаюць уезду ў Латвію перад пунктам пропуску «Патэрніекі» («Грыгароўшчына»). За 24 гадзіны сумежны бок аформіў 26 працэнтаў грузавікоў ад нормы.

Каля 70 легкавушак чакаюць уезду ў ЕС перад польскім «Цярэспалем» («Брэст»). Яго кантрольныя службы прынялі на сваю тэрыторыю ўсяго 39 працэнтаў транспарту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.