Урачыстае закрыццё трэцяга працоўнага семестра студатрадаў г. Мінска адбылося 9 снежня ў Мінскім гарадскім палацы культуры.
Мерапрыемства стала ключавой падзеяй у жыцці сталічнага студатрадаўскага руху. Кіраўнік Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў уручыў пераходны сцяг лепшаму студэнцкаму атраду Мінска. Узнагароды ўдастоіўся будаўнічы атрад «Спадчына» імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Турцэвіча (БДУІР), які працаваў на рэканструкцыі стадыёна «Трактар».
Удзел ва ўрачыстым узнагароджанні студэнцкіх атрадаў таксама прынялі памочнік Прэзідэнта — інспектар па горадзе Мінску Юрый Фралоў, старшыня Мінгарсавета дэпутатаў Арцём Цуран, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, кіраўнікі адміністрацый раёнаў г. Мінска, ветэраны студатрадаўскага руху, а таксама звыш 600 лепшых байцоў студэнцкіх атрадаў.
Узнагароды як наймальнікі таксама атрымалі дырэктары найбуйнейшых прадпрыемстваў горада сярод якіх «Мінскі трактарны завод», фабрыка «Камунарка», «Мінскзелянбуд», «Белпошта», ААТ «Інтэграл» і іншыя.
У 2024 годзе Мінскім гарадскім штабам студэнцкіх атрадаў ГА «БРСМ» працаўладкавана 18500 чалавек, з іх больш за 5,5 тыс. непаўналетніх (ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў).
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.