Вы тут

Нарышкін дапусціў стварэнне ў Еўразіі сістэмы бяспекі ад Мінска да Пхеньяна


Сістэма бяспекі ад Мінска да Пхеньяна можа быць створана ў Еўразіі ўзамен прасторы бяспекі ад Лісабона да Уладзівастока. Аб гэтым заявіў дырэктар Службы замежнай разведкі (СВР) Расіі Сяргей Нарышкін у інтэрв’ю часопісу «Разведчик», паведамляе ТАСС.


Фота ТАСС

«У свой час мы прапаноўвалі заходнім краінам будаваць агульную прастору бяспекі ад Лісабона да Уладзівастока, яны гэтага не захацелі. Што ж, будзем выбудоўваць новую архітэктуру без іх. Скажам, ад Мінска да Пхеньяна», — сказаў Сяргей Нарышкін.

Ён таксама нагадаў, што летам гэтага года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў з ініцыятывай стварэння ў Еўразіі новай сістэмы калектыўнай бяспекі ўзамен відавочна збанкрутаваўшай еўраатлантычнай мадэлі. «Сёння тэма фарміравання на Еўразійскім кантыненце контуру роўнай і непадзельнай бяспекі без ваеннай прысутнасці знешніх дзяржаў ужо трывала ўвайшла ў міжнародны дыскурс. Узнімалася яна і на палях казанскага саміту БРІКС», — дадаў кіраўнік СЗР.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.