Навагоднюю ілюмінацыю на вуліцах сталіцы ўключаць увечары 10 снежня. Пра гэта расказаў дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Мінгарсвятло» Славамір Грыневіч.
— Яркія гірлянды будуць ззяць з 17:00 да 24:00 па буднях, а ў святочныя дні — на Новы і стары Новы год, каталіцкае і праваслаўнае Раство Хрыстова — усю ноч, — удакладніў Славамір Грыневіч. — Адключыць ілюмінацыю плануем 14 студзеня 2025 года.
Гэтай зімой горад упрыгожаць каля 300 км гірлянд. Іх мантаж завяршылі 9 снежня.
Акрамя таго, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела «Мінгарсвятла» Яўген Стасяловіч расказаў, што бліжэй да навагодніх святаў у Мінску з’явіцца новы светлавы аб’ект. На ўстановачнай пляцоўцы ўжо прыступілі да зборкі і пусканаладачных работ. Дзе яго маюць намер збудаваць, пакуль не ўдакладняюць. Усяго на вуліцах горада гэтай зімой размесцяць больш за 550 светлавых канструкцый, парадку 125 з іх — аб’ёмныя фігуры.
Што тычыцца галоўнай навагодняй елкі на Кастрычніцкай плошчы, то на ёй «асталююцца» 3,2 км гірлянд, звыш 20 тыс. пікселяў на 108 шлейфах і каля 60 розных святладынамічных сцэнарыяў.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.