Вы тут

У Магілёве прайшоў абласны злёт валанцёраў «сярэбранага» ўзросту


Жыхарка аграгарадка Махава Марыя Васільеўна Троцкая адна з актыўных памочніц Магілёўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яна арганізуе вольны час грамадзян пажылога ўзросту, прыцягвае іх да мерапрыемстваў, якія прапануе Цэнтр сацабслугоўвання — гэта заняткі скандынаўскай хадзьбой, удзел у культурна-масавых і спартыўна-аздараўленчых праектах. 


У аграгарадку яе ведаюць як чалавека, які заўсёды прыйдзе на дапамогу, дасць карысную параду. Марыя Васільеўна добры, спагадлівы чалавек, прычым творчы і захоплены. Яна ўдзельніца ансамбля народнай песні «Рэчанька», аматарка рэканструкцыяй старажытных народных абрадаў і свят. 

. — Марыя Васільеўна Троцкая — адна з прадстаўніц нашага залатога фонду валанцёраў «сярэбранага ўзросту», — кажа загадчыца аддзялення Магілёўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вольга Ермакова. — З іх ліку таксама Валянціна Уладзіміраўна Жураўкіна, Ніна Сцяпанаўна Сергучова і іншыя. Абласны злёт стаў для іх повадам пазнаёміцца з іншымі валанцёрамі «сярэбранага веку», абмяняцца з імі сваімі думкамі, досведам. Значнасць валанцёрскай дзейнасці нельга пераацаніць. Неабходнасць яе развіцця адзначана Нацыянальнай стратэгіяй Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце-2030». Гэта адзін са спосабаў людзей старэйшага ўзросту самарэалізавацца, выкарыстаць свой патэнцыял, быць карыснымі і дапамагаць іншым. Нездарма існуе такое свята як дзень Міжнародны дзень валанцёра.

 

Толькі ў Магілёўскім раёне сёння налічваецца 27 валанцёраў «сярэбранага» ўзросту. Гэта людзі, якія выйшлі на заслужаны адпачынак, але захавалі актыўную жыццёвую пазіцыю і гатовы дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Вольгі ЕРМАКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.