Вы тут

Сергяенка расказаў, пра што ішла размова на сустрэчы Пуціна з кіраўнікамі парламентаў краін АДКБ


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка ў гутарцы з журналістамі расказаў, пра што ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з кіраўнікамі парламентаў краін АДКБ, якія прыбылі ў Маскву для ўдзелу ў мерапрыемствах па лініі Парламенцкай асамблеі АДКБ, перадае БелТА.


«Падчас гэтай сустрэчы прэзідэнт Расіі пазначыў пэўныя арыенціры для работы Парламенцкай асамблеі, гаворка ішла і пра Мадэльныя законы, якія распрацоўваюцца ПА АДКБ, пра ролю парламентаў у стварэнні і ўдасканаленні прававой базы Арганізацыі Дагавору аб калектыўнай бяспецы», — сказаў Ігар Сергяенка.

Паводле яго слоў, вялікую ўвагу Уладзімір Пуцін надаў тэме захавання гістарычнай памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, а таксама прынятаму ПА АДКБ звароту да народаў дзяржаў—членаў арганізацыі і парламентарыяў краін свету, прымеркаванаму да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой сусветнай вайне.

«Гаварылі таксама аб бягучай абстаноўцы, выкліках, якія мы бачым і фіксуем», — дадаў Ігар Сергяенка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.