Пасольства Беларусі ў Сірыі застаецца ў Дамаску, дыпламаты выконваюць сваю работу ў тых умовах, якія ёсць. Пра гэта БелТА заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
«Пасольства Беларусі ў Сірыі застаецца ў Дамаску, дыпламаты выконваюць сваю работу ў тых умовах, якія маюцца. Абстаноўка складаная, таму замежнай установай прыняты ўсе прадугледжаныя ў такой сітуацыі меры бяспекі. Пры гэтым мы прынялі да ўвагі заяву прадстаўнікоў узброенай апазіцыі, якая прыйшла да ўлады, аб гарантыях бяспекі дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія застаюцца ў Дамаску», — сказаў прадстаўнік МЗС.
Анатоль Глаз таксама паведаміў, што на тэрыторыі Сірыі знаходзяцца беларускія грамадзяне, якія па розных прычынах не пакінулі краіну пасля адпаведных папярэджанняў. «Яны падтрымліваюць кантакты з нашай замежнай установай, атрымліваюць адпаведныя рэкамендацыі», — адзначыў ён.
Прэв’ю: БелТА
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.