У Беларусі ўважліва назіраюць за развіццём падзей у Сірыі. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант у адказ на просьбу пракаментаваць тое, што адбываецца ў гэтай краіне, паведамляе БелТА.
«Так, безумоўна, за развіццём падзей у Сірыі мы ўважліва назіраем. Хоць і не з’яўляемся зацікаўленым гульцом у рэгіёне і ніякім чынам не ўмешваемся ва ўнутраныя справы», — сказала прэс-сакратар.
«Сірыйскі народ быў і застаецца для Беларусі дружалюбным, нас звязваюць даўнія добрыя адносіны. Менавіта ў гэтай сувязі нам па-чалавечы не абыякавыя працэсы, якія адбываюцца там. Таму мы выступаем за больш хуткую стабілізацыю сітуацыі ў інтарэсах дабрабыту людзей. Беларусь у любых вострых сітуацыях (дзе б яны не адбываліся) заклікала і заклікае да міру — гэта наша пазіцыя нязменная», — падкрэсліла Наталля Эйсмант.
Фота: БелТА
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.