Вы тут

Кардыёлагі назвалі спосаб пазбегнуць небяспечных для сэрца наступстваў навагодніх застолляў


Кардыёлаг, доктар медыцынскіх навук, дырэктар Інстытута персаналізаванай кардыялогіі Сечанаўскага ўніверсітэта Філіп Капылоў расказаў, што ў доўгія навагоднія святы павялічваецца верагоднасць збояў у рабоце сардэчна-сасудзістай сістэмы. Спосабы пазбегнуць небяспечнага для здароўя наступства застолляў, якое ўрачы таксама называюць сіндромам «святочнага сэрца», ён назваў у сваім тэлеграм канале.


Па словах спецыяліста, галоўнай прычынай развіцця гэтага сіндрому з’яўляецца празмернае ўжыванне алкаголю. Спіртное можа справакаваць скачкі ціску, арытмію, павялічыць рызыку інфаркту і інсульту.

Галоўны пазаштатны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Расіі, доктар медыцынскіх навук Сяргей Байцоў дадаў, што чым большая канцэнтрацыя этанолу ў крыві, тым вышэйшая рызыка раптоўнага спынення сэрца. Небяспечнымі сімптомамі ён назваў выразнае біццё сэрца з нерытмічным пульсам, адышку, галавакружэнне, слабасць, ціснучы боль у грудной клетцы.

Кардыёлагі лічаць, што зменшыць рызыку развіцця сіндрому «святочнага сэрца» можна, калі знізіць колькасць выпітага алкаголю. Аптымальны варыянт, на іх думку, — пара фужэраў шампанскага або сухога віна за ўсе святочныя дні. Пры гэтым спецыялісты дадалі, што людзям з хранічнымі захворваннямі лепш выбіраць безалкагольныя напіткі.

Раней псіхіятр-нарколаг Марына Калюжная развеяла распаўсюджаную памылку аб алкаголі. Паводле яе слоў, алкагольныя кактэйлі мацней за іншыя моцныя напіткі нагружаюць печань.

Прэв’ю: pixabay.com.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.