Вы тут

У Гродне падвялі вынікі фотаконкурса сярод інвалідаў «Я магу»


Сёлета конкурс прайшоў у пяты раз. У ім прынялі ўдзел жыхары Гродзенскага раёна з інваліднасцю І і ІІ групы. Самай маладой ўдзельніцы – 22 гады, а самай узроставай - 80.


Вынікі конкурса падведзены ў Гродзенскім раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Загадчыца аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызісным стане Юлія Сліжэўская паведаміла, што ўдзельнікі павінны былі адправіць на электронны адрас сацыяльнага цэнтра фотаздымак сваіх дасягненняў, адлюстраваць тое, чым яны займаюцца. Калі чалавек добра малюе, значыць, фота яго малюнка, калі ён нешта лепіць – здымак яго работ. Між тым, гэта могуць быць захапленні, якія не звязаны з прыкладной творчасцю. Напрыклад, выступленні на сцэне альбо заняткі ў спартыўнай зале. Тут можна было пашырыць дыяпазон і прыслаць сваё відэа.

Конкурс праводзіўся пры падтрымцы Гродзенскага раённага выканкама і райсавета. Удзельнікі маглі звярнуцца да мясцовай улады за дапамогай па арганізацыі фотаздымкаў і іх адпраўкі па адрасу сацыяльнага цэнтра.

Самая маладая 22-х гадовая ўдзельніца робіць сувеніры з гліны, а 80-ці гадовая жанчына да гэтай пары спявае ў хоры.

-- Гэта добры прыклад таго, як чалавек нават у няпростай жыццёвай сітуацыі можа знайсці аддушыну. І замест таго, каб скардзіцца на лёс, накіроўвае сваю энэргію на творчасць: піша вершы, малюе карціны, вышывае, складвае арыгамі. Заняткаў для душы вельмі шмат, варта толькі выбраць той, які будзе радаваць. А калі ў чалавека ёсць хобі, жыць значна цікавей. Нават даказана, што людзі, у якіх ёсць захапленне, менш хварэюць, - упэўнена Юлія Сліжэўская.

Сёлета было вырашана прысудзіць два першых месца. Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы.

-- Кожная работа заслугоўвае самай высокай ацэнкі, - паведаміла суразмоўца. - Прыемна адзначыць, што з года ў год мы адкрываем новыя імёны таленавітых людзей. Іх усіх аб’ядноўвае сіла духа і вера ў лепшае.

Пераможцамі конкурса сталі Васіль Смаглей са Скідзеля і Анастасія Дубадзедава са Свіслачы. Васіль піша вершы, распрацоўвае сайты, вядзе ўласныя інфармацыйныя праекты. Анастасія стварае арыгінальныя вырабы з гліны.

Другое месца занялі Ірына Барбатко з аграгарадка Капцёўка і Марыя Кавальчук з вёскі Лабна-Агароднікі. Таксама ў ліку прызёраў скідзельчанін Юрый Сінкевіч, Фёдар Смурага з Верцялішак, Ганна Эйсмант з вёскі Путрышкі, Васіль Сідорык з Абухава. Пераможцы і прызёры атрымалі Ганаровыя граматы, грашовыя прэміі і прызы.

Маргарыта УШКЕВІЧ

фота Гродзенскага раённага ЦСАН

Выбар рэдакцыі

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.

Сацыяльная падтрымка

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат