Вы тут

Le Figaro: урад Сірыі пераходнага перыяду ўзначаліць экс-прэм’ер Хіджаб


Кіраўніком урада Сірыі на пераходны перыяд стане былы прэм’ер-міністр Рыяд Хіджаб. Пра гэта паведамляе выданне Le Figaro, інфармуе ТАСС.


Паводле звестак інфармаваных крыніц газеты, Хіджаб, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Сірыі з чэрвеня да жніўня 2012 года, узначаліць пераходны Кабінет міністраў. Ён пакінуў пасаду ў 2012 годзе пасля пераходу на бок апазіцыі і з’ехаў у Іарданію.

27 лістапада ўзброеныя апазіцыйныя фармаванні пачалі маштабны наступ на пазіцыі сірыйскай арміі ў правінцыях Алепа і Ідліб. Да вечара 7 снежня яны захапілі некалькі буйных гарадоў. 8 снежня баевікі ўзялі кантроль над Дамаскам. Башар Асад пакінуў пасаду прэзідэнта Сірыі і пакінуў краіну, даўшы ўказанне перадаць уладу мірным шляхам. У сваю чаргу кіраўнік урада Сірыі Мухамед Газі Аль-Джалалі таксама выказаў гатоўнасць да мірнай перадачы ўлады ў рэспубліцы.

Прэв’ю: Globallookpress.com.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.