Вы тут

Лукашэнка вызначыў парадак удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў міжнародных мерапрыемствах


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 снежня падпісаў указ № 459 «Аб прадстаўленні Рэспублікі Беларусь на міжнародных мерапрыемствах». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.


У адпаведнасці з указам з 1 сакавіка 2025 года выкарыстанне слоў «Рэспубліка Беларусь», «Беларусь», «Нацыянальны», «Беларускі» ў назвах культурных, спартыўных і адукацыйных мерапрыемстваў, мэтай якіх з’яўляецца адбор асоб для іх падрыхтоўкі да ўдзелу і (або) удзелу ў міжнародных мерапрыемствах ад імя Рэспублікі Беларусь, дапускаецца толькі ў тым выпадку, калі арганізатарам мерапрыемства выступае дзяржаўная арганізацыя.

Нацыянальная школа прыгажосці надзяляецца статусам адзінага каардынатара па арганізацыі і правядзенні нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь», адбораў прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў міжнародных конкурсах прыгажосці.

Указам таксама вызначаецца парадак удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў міжнародных культурных, спартыўных, адукацыйных мерапрыемствах, дакументамі аб правядзенні якіх прадугледжана прадстаўніцтва дзяржавы толькі адной асобай (калектывам).

Прадстаўленне Рэспублікі Беларусь на такіх мерапрыемствах фізічнай асобай або камандай стане магчымым пры ўмове праходжання імі нацыянальнага адбору або накіравання іх для ўдзелу дзяржаўнай арганізацыяй або паведамлення дзяржаўнага органа аб намеры прыняць удзел у такім мерапрыемстве.

Гэтыя нормы дазволяць забяспечыць абарону інтарэсаў нашай краіны і ажыццяўляць на самым высокім прафесійным узроўні падрыхтоўку нацыянальных удзельнікаў да значных міжнародных мерапрыемстваў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.