Вы тут

Дзяўчынка аддала ашуканцам бацькоўскія зберажэнні


У Кастрычніцкае РУУС Мінска звярнулася мінчанка: яе дзевяцігадовая дачка перадала зламыснікам больш за пяць тысяч долараў, паведамляе МУС Беларусі.


Фота: pixabay.com

Напярэдадні здарэння дзіцяці ў месенджары патэлефанаваў незнаёмы мужчына і паведаміў, быццам на балансе яе тэлефона ўтварылася вялікая запазычанасць. Каб маці не даведалася пра гэта, малалетняй параілі знайсці ў кватэры назапашванні і перадаць кур’еру, які дапаможа ўнесці грошы на рахунак.

Па ўказанні аферыста яна абшукала жыллё і знайшла наяўныя. Нічога не сказаўшы бацькам, на наступны дзень па званку вынесла іх на дзіцячую пляцоўку і аддала жанчыне-кур’еру.

Аператыўнікі ўстанавілі: пасылку забрала 39-гадовая салігарчанка, якая таксама стала ахвярай махляроў. Жанчыну пераканалі ў наяўнасці буйной запазычанасці, для пагашэння прымусілі ўзяць крэдыт, а затым паехаць у Мінск і забраць грошы ў дзяўчынкі.

Фігурантку затрымалі. Следчымі распачата крымінальная справа за махлярства ў буйным памеры.

Праваахоўнікі нагадваюць бацькам: падтрымлівайце са сваімі дзецьмі даверлівыя адносіны і расказвайце ім пра небяспекі, якія могуць падцікоўваць у інтэрнэце ці на вуліцы. Падкрэслівайце, што нельга без дазволу браць сямейныя назапашванні, а любую праблему трэба вырашаць толькі разам з бацькамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.