Вы тут

Валодзін перавыбраны старшынёй Парламенцкай асамблеі АДКБ


Спікер Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін перавыбраны старшынёй Парламенцкай асамблеі АДКБ. Рашэнне аб гэтым прынята 9 снежня ў Маскве на сумесным пасяджэнні Савета і 17-м пленарным пасяджэнні ПА АДКБ, перадае БелТА.


Фота БелТА

У час абмеркавання кандыдатуры на пасаду старшыні ПА АДКБ старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка канстатаваў, што за час сваёй дзейнасці ПА АДКБ пад кіраўніцтвам Вячаслава Валодзіна стала запатрабаванай, эфектыўнай пляцоўкай для абмену думкамі па гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў краін — членаў АДКБ, правядзення парламенцкага маніторынгу ваенна-палітычнай абстаноўкі і ўзаемадзеяння ў міжнародным фармаце.

«З кожным годам расце аўтарытэт нашай арганізацыі, з’яўляюцца новыя напрамкі работы. Перакананы, што вялікі вопыт дзяржаўнай, парламенцкай, міжпарламенцкай дзейнасці Вячаслава Валодзіна, яго высокі прафесіяналізм, мэтанакіраванасць будуць садзейнічаць умацаванню аўтарытэту Парламенцкай асамблеі, забеспячэння бяспекі ў нашых краінах і ў рэгіёне ў цэлым, а таксама пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва», — адзначыў Ігар Сергяенка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.