Вы тут

Беларускі тхэквандыст Гурцыеў узяў серабро прэстыжнага турніру ў Кітаі


Беларускі спартсмен Георгій Гурцыеў стаў прызёрам міжнародных спаборніцтваў World Taekwondo Grand Slam Challenge. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінспорту.


Спаборніцтвы праходзілі ў кітайскім горадзе Усі. Па ходзе турніру Георгій Гурцыеў, які выступаў у вагавой катэгорыі да 57 кг, атрымаў пяць перамог, але ў фінальным паядынку ўступіў прадстаўніку Рэспублікі Карэя, стаўшы тым самым уладальнікам серабра.

Дзякуючы гэтаму поспеху наш тхэквандыст кваліфікаваўся на ліцэнзійны турнір 2026 года, дзе будуць разыграны пуцёўкі на наступную Алімпіяду. Гэтым летам Гурцыеў выступаў на Гульнях у Парыжы, а год таму выйграў серабро чэмпіянату свету.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.

Сацыяльная падтрымка

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат